Больше рецензий

17 апреля 2014 г. 10:44

81

3

Цэнтральная аповесць, на жаль, ці не найслабейшая рэч з усёй кнігі. Некалі Марыйка Мартысевіч зазначала, што Станкевіч піша вельмі "па-тэлевізійнаму". Мушу з ёй пагадзіцца. Творы можна проста браць, і здымаць па іх кіно. Для расійскага тэлебачання, ці Галівуда - не важна. Сюжэт - ёсць. А вось мастацкасці бракуе. Занадта ўсё механічна ды і банальна складваецца ў "Брамніку заўжды самотны".

А вось апавяданні ёсць сапраўды цікавыя. Адзначыў бы "Восаў", "Сіцыліянскую партыю" - праўда, гэтыя два творы напісаныя яшчэ ў канцы 1980-ых - пачатку 1990-ых. Ну і, канечне, "Лаўцы верхаводак". Каб у "Лаўцах" Станкевіч не прыплёў сваіх любімых "чурак", то з апавядання, на мой погляд, мог бы атрымацца міні-шэдэўр.