Больше рецензий

6 апреля 2023 г. 09:30

327

2 Усё праз адно месца. І навошта я гэта чытала?

Здаецца, трэба завязваць з іншапланетнай тэматыкай. У свой час мае пераканні ў тым, што жыццё на Зямлі было занесена з іншых планет (тэорыя пансперміі), былі з трэскам разбураны выкладчыкам ва ўніверсітэце ўсяго адным аргументам: праблему проста вынеслі за мяжу нашай планеты, не растлумачыўшы, як жа жыццё з'явілася ў космасе, у іншых галактыках. Так што, можна сказаць, на іншапланецян я пакрыўждана ў некаторай ступені.

Кнігі пра Лаксэнаў я прачытала ў мінулым годзе. Асноўная пенталогія пакінула змешаныя пачуцці, і я не ведаю, что мяне тузанула прачытаць менавіта гэтую версію падзей "Абсідыяна", "Апала" і "Оніксу" - версію ад асобы галоўнага мужчынскага персанажа, Дэймана. І чыталася гэтае месіва з юрлівых думак 17-гадовага падлетка (менавіта так) ну вельмі цяжка. Павольнае развіццё падзей, а потым рэзкі скачок, ігнараванне відавочных фактаў і непрыхаваная тупасць - дадзеная гісторыя не ведаю як з'явілася на свет. Мне хапіла дадатковых уставак падзей вачыма Дэймана ў "Адліку" і "Адступніку", але тут гэтага было занадта. На асноўную місію - абарону тямніцы Лаксэнаў - усе забілі болт, і на першы план выступіў традыцыйны рытуал у жыцці кожнага самца: трэба прыцягнуць увагу самкі. І няхай Дэйман апраўдвае гэта рознымі словамі, мяўляў, ён імкнецца абараніць Кэці ад ворагаў, баіцца, што яна мажа выдасць іх таямніцу... Але мы ведаем, што за гэтым стаіць - жаданне зацягнуць дзяўчыну ў свой ложак і звесці яе з глузду ад кахання. Фу, усё праз адно месца! А дзе сюжэт? Дзе іншыя персанажы, якіх шчасна адсунулі на другі план? Дзе хоць нейкі экшн? На жаль, я гэтага не ўбачыла.

Не магу сказаць, што кніга дрэнная. Разумею, што аўтару прыйшлося папрацаваць, каб звязаць тры гісторыі ў адну, пры гэтым прадставіўшы іх з іншага боку. Але мне не хапіла дынамікі. Адной любоўнай лініі аказалася недастаткова, каб кніга запала ў душу і там засталася.