У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.
Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты — да свабоды…
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта,…Развернуть
Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі "Жанчына і леапард" - непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць - уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.
Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі "Жанчына і леапард" - непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці,…Развернуть
Вершы з новай кнігі Людкі Сільновай прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легенд, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная "тэхніка дэтэктыўнага пісьма".
Кніга прызначана сучаснаму, найперш гарадскому, чытачу з добрай адукацыяй і жаданнем прыстасавацца да хуткаплыннага жыцця ў мега-гарадах будучыні.
Вершы з новай кнігі Людкі Сільновай прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць…Развернуть
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць…Развернуть
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці "Час збіраць косці", "Прахожы", "І нікога, хто ўбачыць мой страх". Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца з трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і развагаў.
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці "Час збіраць косці", "Прахожы", "І нікога, хто ўбачыць мой страх". Аўтар запрашае…Развернуть
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе... Нельга адкладаць сваё жыццё, калі недаспадобы рэчаіснасць. Нічога не выйдзе... А добрая Беларусь — яна толькі ў галовах. У сэрцах. У душах. Але яе няма на зямлі.
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора.…Развернуть
Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.
Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы,…Развернуть
https://www.livelib.ru/book/1000676935
https://www.livelib.ru/book/1000839376
https://www.livelib.ru/book/1000510619
https://www.livelib.ru/book/1000784484
https://www.livelib.ru/book/1000651762
https://www.livelib.ru/book/1001272225
І г. д.