Отзывы о книге Маё невымаўля
3 октября 2017 г. 17:45
151
5
Такой жаночай паэзіі даўно не хапала беларускай літаратуры – інтуітыўнай, метафарычнай, метафізічнай. Сама паэтка прызнаецца, што ў яе няма настаўнікаў у родным прыгожым пісьменстве. Яна сама па сабе. Вось так і атрымалася – сама па сабе выйшла за дыскурс традыцынай беларускай жаночнай паэзіі. І хоць паэтка жыве зараз у родным Рагачове, то бок не ў сталіцы, сёння яна бадай самая вядомая беларуская аўтарка вершаў. Хоць і выдала пакуль усяго тры невялікія зборнічкі.
У адным з інтэрв’ю паэтка прызналася, што бывае невялікі верш нараджае каля месяц, часта галоўная праблема паўстае з пошукам адпаведнага слова. І калі такога слова яна так і не можа знайсці, то прыдумляе яго сама.
недарэчна мне тут – рачной! залячы хоць якой лячбой – накармі з неабсяжных далоняў, рытмаплёскатам адары і ў віры…
Похожие книги
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу