Комментарии к серии книг «Гарадзенская бібліятэка»

Algierd

Гарадзенскі Рух "За Свабоду" Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczynskiego Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego we Wrocławiu Гарадзенская бібліятэка Беларускія Ведамасьці Мінск-Гародня

Кніжная серыя “Гарадзенская бібліятэка” заснавана ў 2006 годзе жыхарамі Гродна, якія вырашылі з дапамогай інтэлектуальнага набытку нашых продкаў і сучаснікаў абараніць свой горад ад бульдозернай “рэканструкцыі”. Гістарычныя і культурныя вартасці, створаныя жыхарамі Гродна розных нацыянальнасцяў, ва ўсе часы мелі вялікае значэнне для гісторыі Беларусі і Ўсходняй Еўропы, працягвалі найлепшыя еўрапейскія традыцыі і мелі ўплыў на фармаванне дэмакратычнай свядомасці насельніцтва горада.

На гэты час у “Гарадзенскай бібліятэцы” пабачылі свет больш за 20 выданняў: гістарычныя манаграфіі, біяграфіі і мемуары, эпісталярная спадчына, гістарычная і сучасная проза, даведнікі па Гродна. Аўтарамі “Гарадзенскай бібліятэкі” з’яўляюцца выбітныя асобы, таленавітыя навукоўцы, руплівыя даследчыкі, адданыя гэтай зямлі людзі.

Кожная чарговая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся.

Серыя выдаецца пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча, лідэра Руху „За Свабоду”, лаўрэата прэміі Еўрапейскага парламента імя А. Сахарава „За свабоду думкі”.