Лучшая рецензия
Смотреть 8
Эх, як жа шкада развітвацца з "Людзьмі на балоце"! Забягаючы наперад скажу, што аўтар планаваў яшчэ дзве часткі, але, нажаль, не паспеў іх напісаць. І тады яшчэ не было нашчадкаў, якія працягвалі незавершанае. Таму застаецца прыдумляць самім. У "Завеях" канец 20-ых, у разгары калектывізацыя, пра якую будзе шмат, з розных бакоў. Тут і сакратар райкома Башлыкоў, падаецца мне, што гэта нейкая анаграма на бальшавіка, вельмі ён паказальна-правільны, у нейкіх ружовых акулярах. І Апейка, з "правым уклонам", які не ідзе напрамкі, а шукае падыходу да сялян, лепей разбіраецца ў іх псіхалогіі, нават у нейкіх момантах крытычна ставіцца да Сталіна. Разважае наконт таго, ці сапраўды так лёгка сялянам адмовіцца ад сваёй зямлі, якая раптам ужо і не свая, а дзяржаўная. Ганна нарэшце збегла ад Яўхіма ў…