Лучшая рецензия
Смотреть 1
Кніга пачынаецца адмысловым, можна сказаць, праграмным вершам паэта, які называецца “Мой дзед быў сельскім кавалёў”. І напісаны ён не таму, што аўтар хоча падкрэсліць, што ён паходзіць з сялянаў. І не таму, што дзед мог навучыць яго ўласнае шчасця каваць. Зусім не.
Сякера гахкала ў лясах, звінела у лугах каса, што дзед загартаваў; падковай высякаў агонь на кіламетры сотым конь, што дзед мой падкаваў.
У вершы дзед спакойна, з пачуццём выкананага жыццёвага абавязку, памірае. А яго справа застаецца, і аднавяскоўцы згадваюць свайго каваля толькі добрым словам. Паэт як бы прымярае на сябе гэтую ролю – быць карысным і пакінуць пасля сябе добрую памяць. Нездарма верш мае прысвячэнне вядомаму брэсцкаму літаратуразнаўцу, можна сказаць, бацьку ўсёй літаратуры Брестчыны другой паловы ХХ стагоддзя…