
Цікавая выйшла кніга... гэта не той, прывычны для нас фармат кнігі. Дзе ёсць уводзіны, асноўная частка і вынік... гэта кніга Дыялог. Па перш паміж аўтарамі. Не благі ход сябры. Здаецца для нашага часу менавіта такія кнігі і патрэбы. Бо правільна Кажа Марыя: "Кому нужны мои стихи? Боюсь, что никому. Я знаю, что они плохи, Но я у них в плену."
Наконт таго што яе (іх) вершы благія, тут я не згодзен, але вось тое што прычытаюць іх не вялікая колькасць людзей, так гэта факт :(((. У наш час з вершамі ўсё вельмі складана. Толькі той факт, што аўтары гэта тыя людзі якіх я ведаю, падштурхнулі мяне пачытаць гэтую кнігу, а так мабыць я бы ніколі не ўзяў яе ў рукі. Тым не менш, я лічу (гэта па перш адносіцца да Марыі) што можа і не трэба каб іх чыталі ўсім мірам, бо калі быць шчырым (асабліва гэта адносіцца да яе кнігі "Таямніца") то пры чытані, было пачуцце як быццам напісала яна гэта толькі для мяне аднаго, бо нейкія надта інтымныя вершы (паэма) выйшлі. Інтымныя ў плане таго, што ўзяла і адкрыла сваю душу, паведаміла аб сабе... можа і не трэба каб іх чыталі ўсе...
Пры канцы прадмовы да "Эхо" ёсць такія словы ад Бажены Мацюк..."Толькі чытачу вырашаць, ці быць яму яшчэ адным адгалоскам "Эхо"....
Вырашайце для сабе самі. Але кнігу набыць у крамах нельга. Калі што, пытайцеся ў Марыі, або Глеба.





















