Лучшая рецензия
Смотреть 3
Цудоўны пераклад - пытанняў няма. Але вось сумневы, ці дзіцячая гэта кніга. Я чытаю з дзіцем шмат кніжак. І ўжо разумею, якая кніга пойдзе, якая наўрад ці. Дык вось гэтую кнігу я з ім чытаць не збіраюся, бо мне давядзецца ўсё тлумачыць: я не ўбачыў у кнізе тлумачэнняў аўтызму, як растлумачыць дзецям прычыну гэтага. Магчыма, у Швецыі, дзе ўсе аднолькава інтэграваны ў грамадства, гэтая кніга зразумелая дзецям. У нас лічу гэтую кнігу для дарослых. Паўтаруся, кніга не дала мне падказак, як дзіцю патлумачыць іншасць такіх дзетак, як Бола.