Лучшая рецензия
Смотреть 1
Глыбокая восень люструецца ў раньняй вясьне — блізьняты, якіх, апроч маці, ніхто не адрозьніць.
Язык не паварочваецца назваць гэта кнігай. Так, брашурка. Але ж хіба гэта важна? Важны змест. Я люблю паэзію Шчура, але Прэмію Гедройца ў мінулым годзе ён выйграў з кнігай прозы "Завяршыць гештальт". Хоць аўтар даўно жыве ў Чэхіі, але ўзбагачаць беларускую літаратуру сваёй творчасцю не перастае. Такое адчуванне, што Шчуру ўжо ўсё роўна, што падумаюць пра яго паэзію, таму ў ёй ён можа выразіць усё, што захоча.
Не, крый мяне божа, я вам не паэта, гаворка з былым для мяне — самамэта. Хто піша для славы, забавы, навукі — мне цалкам да задніцы. Сьцяг ім у рукі.
Кніга поўная ўспамінаў, гэта і настальгія, і думкі пра тое, што "найлепей спалася на дзедавай падушцы", таму можна лічыць яе…