Вручение май 2020 г.

Страна: Беларусь Место проведения: г. Мiнск Дата проведения: май 2020 г.

Лучшая книга для детей и подростков

Лауреат
Зараслава Камінская 4.2
Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімым стравы, забытым месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
Аліна Длатоўская 4.4
Другая кніга пісьменніцы, якая гучна заявіла пра сябе два гады таму, напісана ў жанры «гарадскога фэнтэзі».

Вёскі паступова выміраюць. І не толькі людзі перабіраюцца ў гарады. У Мінску з’яўляюцца нячысцікі: у Купалаўскім скверы Лясун вымушае блукаць тых, хто не даносіць да сметніцы недапалкі, на Камсамольскім возеры Вадзянік цягне на глыбіню тых, хто купаецца пасля Перунова дня, а на Каменнай Горцы мінчукоў прымушае вар’яцець кашэчы кароль Варгін...
Аднак з’явіцца той, хто аб’яднае нячысцікаў агульнай мэтай: паказаць людзям, хто мусіць валадарыць на гэтай зямлі.
Лілія Ільюшына 4.0
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра - дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку - справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?
Сяргей Календа 3.9
«Балтыйскія шкарпэткі» - гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду.
Заснавана на рэальных падзеях, усе супадзенні не выпадковыя.
Наталля Бучынская 3.5
Калі вельмі моцна захацець, нават звычайная дзяўчынка можа стаць прынцэсай. Так! Мары здзяйсняюцца! Але будзьце пільнымі: жыццё прынцэс не такое бесклапотнае, як падаецца. Шчасце, што не пераводзяцца адважныя рыцары, гатовыя іх ратаваць.
Алег Грушэцкі 4.0
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Алесь Аляшкевіч 3.5
Гістарычны раман Алеся Аляшкевіча перанясе чытача ў амаль легендарнае ХІІІ стагоддзе. У творы падаюцца выразныя карціны з жыцця тагачаснага Полацкага гаспадарства. Новагародскага, Пінскага, Берасцейскага княстваў, каралеўства Літва, якія вялі жорсткую і крывавую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарскімі заваёўнікамі.

У рамане выразна і ярка апісаны вобразы мужных сыноў-абаронцаў Айчыны - князёў Войшалка, Таўцівіла, Шварна, Аляксандра Неўскага, Давыда Гарадзенскага, першага караля Літвы Міндоўга і каралевы Марты з іх шчырымі мроямі, пачуццямі і перажываннямі, з іх узнеслым але часта драматычным каханнем...

Кніга не пакіне чытачоў раўнадушнымі, асабліва тых, каго хвалюе і цікавіць гістарычная і культурная спадчына Радзімы.
Геннадий Авласенко 3.0
Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у... «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік.

Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у «Зубраня» злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.

Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.
Таццяна Дамаронак 0.0
У кнізе сабраны вяселыя і пазнавальныя казкі пра жыццё лесу, яго насельнікаў - птушак і звяроў, казурак і раслін. Жыццё ў лесе змяняецца ў залежнасці ад пары года.

Казкі дапамогуць дзецям лепш зразумець якім наш лес бывае ўвесну, улетку, увосень, узімку. А героі казак пакажуць прыклады добрага і чулага стаўлення да сяброў, любові да блізкіх людзей, павагі да сваёй Радзімы, навучаць быць спагадлівымі да чужой бяды, уменню карыстацца багаццямі нашага лесу і берагчы яго.
Таццяна Дамаронак 4.0
Колькі ўсяга цікавага і незвычайнага адбываецца ў нашы жыцці! Маленькі цацачны Трактар здольны ўзараць бабулін гарод, вясновы Трамвайчык прывозіць у горад чараўніцу Вясну, дзеці катаюць зайцаў на веласіпедзе. А яшчэ ў звычайным горадзе пасяліўся жывы дзіячы аўтамабіль. Ён умее сябраваць і вельмі любіць дзяцей. Да того ж ён заўзяты вандроўца. Пра прыгоды аўтамабіля Пеці і яго верных сяброў вы даведаецеся, калі прачытаеце гэтую займальную кнігу.
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзроста.
1 2