Вручение май 2020 г.

Страна: Беларусь Место проведения: г. Мiнск Дата проведения: май 2020 г.

Лучшая книга для детей и подростков

Лауреат
Зараслава Камінская 4.2
Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімым стравы, забытым месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
Аліна Длатоўская 4.4
Другая кніга пісьменніцы, якая гучна заявіла пра сябе два гады таму, напісана ў жанры «гарадскога фэнтэзі».

Вёскі паступова выміраюць. І не толькі людзі перабіраюцца ў гарады. У Мінску з’яўляюцца нячысцікі: у Купалаўскім скверы Лясун вымушае блукаць тых, хто не даносіць да сметніцы недапалкі, на Камсамольскім возеры Вадзянік цягне на глыбіню тых, хто купаецца пасля Перунова дня, а на Каменнай Горцы мінчукоў прымушае вар’яцець кашэчы кароль Варгін...
Аднак з’явіцца той, хто аб’яднае нячысцікаў агульнай мэтай: паказаць людзям, хто мусіць валадарыць на гэтай зямлі.
Лілія Ільюшына 4.0
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра - дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку - справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?
Сяргей Календа 3.9
«Балтыйскія шкарпэткі» - гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду.
Заснавана на рэальных падзеях, усе супадзенні не выпадковыя.
Наталля Бучынская 3.5
Калі вельмі моцна захацець, нават звычайная дзяўчынка можа стаць прынцэсай. Так! Мары здзяйсняюцца! Але будзьце пільнымі: жыццё прынцэс не такое бесклапотнае, як падаецца. Шчасце, што не пераводзяцца адважныя рыцары, гатовыя іх ратаваць.
Алег Грушэцкі 4.0
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Алесь Аляшкевіч 3.5
Гістарычны раман Алеся Аляшкевіча перанясе чытача ў амаль легендарнае ХІІІ стагоддзе. У творы падаюцца выразныя карціны з жыцця тагачаснага Полацкага гаспадарства. Новагародскага, Пінскага, Берасцейскага княстваў, каралеўства Літва, якія вялі жорсткую і крывавую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарскімі заваёўнікамі.

У рамане выразна і ярка апісаны вобразы мужных сыноў-абаронцаў Айчыны - князёў Войшалка, Таўцівіла, Шварна, Аляксандра Неўскага, Давыда Гарадзенскага, першага караля Літвы Міндоўга і каралевы Марты з іх шчырымі мроямі, пачуццямі і перажываннямі, з іх узнеслым але часта драматычным каханнем...

Кніга не пакіне чытачоў раўнадушнымі, асабліва тых, каго хвалюе і цікавіць гістарычная і культурная спадчына Радзімы.
Геннадий Авласенко 3.0
Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у... «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік.

Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у «Зубраня» злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.

Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.
Таццяна Дамаронак 0.0
У кнізе сабраны вяселыя і пазнавальныя казкі пра жыццё лесу, яго насельнікаў - птушак і звяроў, казурак і раслін. Жыццё ў лесе змяняецца ў залежнасці ад пары года.

Казкі дапамогуць дзецям лепш зразумець якім наш лес бывае ўвесну, улетку, увосень, узімку. А героі казак пакажуць прыклады добрага і чулага стаўлення да сяброў, любові да блізкіх людзей, павагі да сваёй Радзімы, навучаць быць спагадлівымі да чужой бяды, уменню карыстацца багаццямі нашага лесу і берагчы яго.
Таццяна Дамаронак 4.0
Колькі ўсяга цікавага і незвычайнага адбываецца ў нашы жыцці! Маленькі цацачны Трактар здольны ўзараць бабулін гарод, вясновы Трамвайчык прывозіць у горад чараўніцу Вясну, дзеці катаюць зайцаў на веласіпедзе. А яшчэ ў звычайным горадзе пасяліўся жывы дзіячы аўтамабіль. Ён умее сябраваць і вельмі любіць дзяцей. Да того ж ён заўзяты вандроўца. Пра прыгоды аўтамабіля Пеці і яго верных сяброў вы даведаецеся, калі прачытаеце гэтую займальную кнігу.
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзроста.
Міхаіл Зізюк 4.4
Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, спазнаюць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць — аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі. Для сярэдняга школьнага ўзросту.
Анатоль Зэкаў 0.0
Героі кнігі - хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама «браты нашы меньшыя» - жывуць, разважаюць, гуляюць, весяляцца і сваволяць, часам трапляюць у надзвычай складаныя сітуацыі, але заўсёды знаходзяць з іх выйсце. Анатоль Зэкаў ведае псіхалогію сваіх юных герояў, і таму ягоныя вершы, напісаныя займальна і з гумарам, добра ўспрымаюцца дзіцячай аўдыторыяй. А сваю кемлівасць чытачы могуць праявіць, разгадваючы загадкі, якія завяршаюць кнігу.
Анатоль Зэкаў 4.0
Галоўны герой кнігі паласаты, вусаты, мацёры, хітры і ласкавы Кот. Пад вокладкай - вершы пра самыя роз- ныя прыгоды ката: ён - пастух і рахункавод, плывец і дрывасек; то палюе на мышэй, то вартуе куранят, то пе- рабіраецца з горкі на горку, то плавае на цеплаходзе, то ходзіць на рыбалку, то сядзіць за камп’ютарам...
Віктар Кажура 0.0
Мы жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца Беларусь. Яна ў нас адна - самая родная, самая блізкая і самая незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі, а яшчэ - гасціннасцю. І, канешне ж, мовай: мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.

Кніга з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта адлюстроўвае факты, падзеі і з'явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну.

Адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту - маленькім беларусам і беларусачкам.
Владимир Липский 0.0
Аповесці-казкі Уладзіміра Ліпскага дапамогуць юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ім - няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай, татам, Радзімай. Казкі «Закаханы трэцякласнік» і «Дабрадзей для ўсіх дзяцей» нібы на розныя жыццёвыя тэмы, але яны аб'яднаныя агульнай мэтай - узбагаціць душу чытача любоўю, дабрынёй, прагай да адкрыццяў, прыгажосці і разумення ўсёй красы зямнога раю.

Пра гэтыя складаныя праблемы аўтар піша займальна, даходліва, як вопытны настаўнік і шматгадовы галоўны рэдактар папулярнага дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Алена Масла 5.0
Новая кніга вядомай беларускай пісьменніцы Алены Масла прысвечана таямнічаму і захапляльнаму свету беларускіх балот. У займальнай форме аўтар знаёміць дзяцей з асаблівасцямі ўтварэння балотамі, іх відамі і значэннему прыродзе. Асобнае месца ў кнізе адведзена знаёмству з жывёльным і раслінным светам балот.

Разам з галоўнымі героямі кнігі - цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай - маленькія чытачы здзейсняць казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведаюць хатку баброў, высветляць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай.

Кніга ўтрымлівае таксама простыя кулінарныя рэцэпты, а яшчэ займальную гульню па матывах казачнага падарожжа.

Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая 2.0
У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з народнага фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не бачыць русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў... Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі.

Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць гэтых міфічных істотаў, але і адкрыюць іх таямніцы. Асаблівая адметнасць кнігі ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера...
Аляксей Якімовіч 0.0
Калі хочаце правільна сябе паводзіць і падабацца вашым блізкім і сябрам, прачытайце гэтыя казкі. Іх героі — птушкі і звяры — Сінічка, Верабейка, Заяц, Барсук, Воўк і іншыя — раскажуць вам цікавыя і займальныя гісторыі.
А ці чулі вы аб прыгожых беларускіх словах і зваротах ветлівасці? Адкрывайце кнігу і чытайце іх.

Лучшее художественное оформление

Лауреат
Геннадий Авласенко 3.0
Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у... «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік.

Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у «Зубраня» злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.

Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.