Цитаты — стр. 4

Я заўсёды казаў, што няма на свеце больш белакурых і добрых людзей, чым беларусы. Ім належыць будучыня. Яны... звышчалавекі духа...

Ну, вядома, калі чалавек вельмі хоча, — збываецца ўсё: дружба, каханне, рух зняволеных…

Бітнікі ці традыцыяналісты, а ўсе мы звычайныя людзі з берагоў Урала ці Дняпра. Харошыя людзі. Вельмі. Браты. І браты ўсіх людзей з берагоў Сены ці Меконга.

Жыць кожную секунду. Думаць, рухацца рабіць кожную хвіліну. Тады, напэўна, за семдзесят год пражывеш, не менш за дрэва, якое трыста год стаіць на месцы.

Варта толькі на крышку дапусціць, што ад нечага ў цяперашнім можна і трэба адмаўляцца дзе ля вялікага светлага
заўтра — чамусьці заўсёды гэтае заўтра, якое ніколі не наступае, адводзіцца ўнукам — варта толькі прамовіць гэтыя словы, і ўсё! Пайшло раскручвацца!..

Нельга паэту не баяцца рассечанай грудной клеткі і відовішча таго, як у сэрца лезуць пальцам... Паэты дагэтуль уяўляюць сэрца ў выглядзе рэпы. Тая рэпа пахне, як кветнік, і напханая аж да самага нельга каханнем, уразлівымі ўздыханнямі і альбомнымі вершамі.

Кнігі — першы друг, і гэтага друга перш за ўсё кідаюць, калі рэзка мяняюць жыццё. Яны занадта цяжкія для вандраванняў.

1 2 3 4