Вручение 25 сентября 2019 г.

Склад журы Прэміі Гедройца:

Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст;
Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца;
Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў;
Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца;
Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў;
Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, Дворец искусства Дата проведения: 25 сентября 2019 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Ільля Сін 3.6
Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца…
Гэта першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт.
Міхал Андрасюк 4.2
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая "Поўня" Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваёй лёсавызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні наконт свету бачанага і небачанага. Поўня празаічнага таленту Міхала Андрасюка раскрываецца перад намі.
Яўген Вапа, Доўгі Брод.
Алена Брава 3.8
У новым творы аўтаркі правакацыйнага рамана «Менада і яе сатыры» тэлевядоўца Інга Куродым вядзе свой прыватны рэпартаж, поўны горкага сарказму, з эпіцэнтра «звычайнай надзвычайнай сітуацыі», дзе жанчыны — «зручныя чалавекаадзінкі штатнага раскладу». Грамадства гатовае бачыць у жанчыне найперш маці, потым — працаўніцу, істоту «прыгожую, пяшчотную і крышачку ранімую, асабліва ў дзень, калі чутныя першыя цяжкія крокі вясны па нашай планеце, і вам дораць кветкі з антыпрыгарнымі патэльнямі». З юнацтва Інга Куродым гуляла па чужых правілах, але больш не можа даць рады свайму задушанаму гневу. Раман можна прачытаць як пазбаўленую табу споведзь сучасніцы, як сатыру на карумпаваную правінцыйную бюракратыю альбо як «гісторыю хваробы». Гумар ідзе побач з сімвалам і міфам, саладжавая мова ружовага чытва змяняецца брутальным прастамоўем, бязлітасны псіхалагічны аналіз суседнічае са шчырасцю інтымнага дзённіка. «Садомская яблыня» прапануе задумацца над вострасучасным і вечным.
Сяргей Календа 3.9
Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» — падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга — эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым.
Юлія Шарова 4.3
Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай, а кепскія — у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу і стаць шчаслівай там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад?

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Сяргей Шупа 4.5
Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай рэспублікі.
Яўген Аснарэўскі 2.4
Гэта дэтэктыўная аповесць з элементамі гістарычнай прозы і крыхай містычнага рэалізму. Рэкамендуюцца аматарам гарадзенскай гісторыі і ня толькі... :)
Алесь Аркуш 4.8
Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі.

Новы, пяты па ліку, раман Алеся Аркуша вельмі асабісты для аўтара. У ім ён шукае адказы на пытаньні спадчыннага ўплыву на чалавечыя лёсы, а таксама жыцьцёвага наканаваньня і таямніцаў сувязі з мінулым.

У рамане ўсе героі – рэальныя асобы, але не ўсе падзеі насамрэч мелі месца. Хаця аўтар не выключае, што так магло быць на самай справе.
Сяргей Белаяр 3.9
Навукова-фантастычныя апавяданні. Міжпланетныя пералёты, жыццё на Марсе, крымінал…
У аснове кнігі не толькі загадка, таямніца, але і той, каму (ці не адзінаму) пад сілу яе разгадаць. У XXII стагоддзі змяніліся ўмовы жыцця, тэхналагічны прагрэс праглынуў чалавецтва без астатку, злачынствы не зніклі, ды, на шчасце, з’явіўся пераемнік спадара Холмса — інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.
Алесь Бычкоўскі 4.1
Ці чулі вы, што ўсе выдуманыя сусветы існуюць насамрэч? І не толькі існуюць, але і дапамагаюць пісьменнікам, чытачам, а найперш аматарам казак і фэнтэзі.
Ці вядома вам, што побач з намі жывуць паралельныя цывілізацыі разумных жывёл? Журналіст Тамаш Ян гэтаксама не ведаў, пакуль не ўлупіўся галавой у пень і не трапіў у карчму «Халодныя ногі» каля могілак.
Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку бела­рускага празаіка Алеся Бычкоўскага “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”.
1 2 3