Вручение 1 июня 2015 г.

Состав жюри: Владимир Орлов, Игорь Бобков, Малгожата Бухалик, Адам Глобус, Анна Кислицына, Андрей Федоренко, Тихон Чернякевич, Анна Янкута.

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск Дата проведения: 1 июня 2015 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Віктар Казько 4.2
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці "Час збіраць косці", "Прахожы", "І нікога, хто ўбачыць мой страх". Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца з трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і развагаў.
Таццяна Барысік 3.7

Второе место.

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі "Жанчына і леапард" - непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць - уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.
Альгерд Бахарэвіч 4.0

Третье место.

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча - беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія - кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.
Антон Францішак Брыль 4.1
Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы.
Але пана Ольбрахта ніякія цуды, здаецца, не здзіўляюць — ён і сам не просты, і знаёмцы ў яго незвычайныя. І нават пра яго кухмістра Яна Ялмужну можна расказаць цэлую казку.
Сяргей Дубавец 3.5
“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)
Сяргей Абламейка 3.9
Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы.
Виктор Мартинович 4.3
Минск, 4741 год по китайскому календарю. Время Смуты закончилось и наступила эра возвышения Союзного государства Китая и России, беззаботного наслаждения, шопинг-религии и cold sex’у. Однако существует Нечто, чего в этом обществе сплошного благополучия не хватает как воды и воздуха. Сентиментальный контрабандист Сережа под страхом смертной казни ввозит ценный клад из-за рубежа и оказывается под пристальным контролем минского подполья, возглавляемого китайской мафией под руководством таинственной Тетки.
Вместе они пытаются сломать систему, в которой добро и зло, просветители и преступники, любовь и потребление, верность и предательство поменялись местами.
Можете ли вы представить Беларусь без Беларуси?
Этот роман - страшный сон о будущем, предотвратить которую можно лишь в общении с теми сокровищами, вокруг которого и начинается действие этого лингвистического боевика.
Сергей Прилуцкий 4.1
Гэты слоўнік – своеасаблівы дапаможнік для тых, каму нехуй рабіць, хто ня знае жыцьця і хоча стаць разумным, а не застацца цёмным і беспрасьветным, як дно начнога гаршчка, дэбілам. У кніжцы геаграфія, біялогія, мацемаціка і нават музыка чалавечаскіх паталогій раскінецца перад чытачамі ва ўсёй сваёй непрываблівай красе і ня менш упечатляюшчай размаітасьці.
Людміла Рублеўская 4.5
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...
Юры Станкевіч 3.6
Новая кніга Юрыя Станкевіча разлічана на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне прадстаўленых у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім, альбо блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.
Аповесць "Брамнік заўжды самотны" распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.
Псіхалогія юнакоў і дзяўчат, тэмы мужнасці і кахання - усё гэта складае змест кнігі.