
Автор
Наталля Арсеннева
Натальля Аляксееўна Арсеньнева
3.7
3.7
3оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 0 | |
4 | 2 | |
3 | 1 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
0 |
3оценки
Лучшие книги Наталлі Арсенневай
- 3 издания на 2 языках
По популярности
-
Наталля Арсеннева Выбраныя творы
ISBN: 985-6638-55-0 Год издания: 2002 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу ўвайшлі ўсе самыя значныя творы выдатнай беларускай паэткі XX стагоддзя Наталлі Арсенневай (1903-1997), якая большую частку свайго веку пражыла ў эміграцыі. Апрача лірычных вершаў у кнізе змешчаны паэмы, лібрэта, пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра», успаміны, лісты. Гэта — самае поўнае выданне твораў паэткі.
Дзевятнаццаты том серыі «Беларускі кнігазбор». -
Натальля Арсеньнева Пад сінім небам
ISBN: 5-340-01267-0 Год издания: 1992 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпеліла ў душы, пранесла праз нялёгкія выпрабаваньні й высока ўзьнесла годнасьць беларускага слова — усё гэта ня надта ўкладваецца ў стандартна-побытавае, пазбаўленае дзяржаўнай і нацыянальнай перспектывы, у горшых сваіх праявах тыпова абмежаванае беларускае мысьленьне, якому, як ні скрушна, больш звыкла пагаджацца й апраўдваць факты здрады роднаму, мірышац з самаплюйствам і самаадмаўленьнем. Але ня гэтым слаўная наша зямля! I праз зарасьнікі пустазельля сьветлым промнем яшчэ больш выразна высьвечвае духоўнае высакародзтва, сьветлая вера ў адраджэньне Беларусі, якая нарэшце павінна пазбавіцца сваёй прыніжанасьці, акрыяць і зноў, кажучы словамі Янкі Купалы, заняць свой пачэсны пасад між народамі -
Наталля Арсеннева Яшчэ адна вясна
ISBN: 985-02-0086-3 Год издания: 1996 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Вершы старэйшай паэтэсы беларускай эміграцыі Наталлі Арсенневай (нар. у 1903 г.), што склалі гэтую кнігу, даюць яскравае ўяўленне пра яе творчасць, якая па праву ўвайшла ў залаты фонд беларускай нацыянальнай паэзіі. Нягледзячы на адарванасць ад роднага краю, Н. Арсеннева выстаяла ў барацьбе з суровымі жыццёвымі абставінамі, выйшла з яе з параненай душой, але светлымі думкамі.