Усё жывое жыць хоча – што кволы лісцік, што росная травінка, што вольная птушачка. І павінна жыць. Навошта ж забіваць? Як можна? Завошта жывое губіць жывое, калі абодва жыць прагнуць? Ты мяне не руш, я – цябе, і будзем жыць. Проста ўсё як быццам. І – складана...