Автор
Алексей Зарицкий

Аляксей Аляксандравіч Зарыцкі

  • 8 книг
  • 1 читатель
4.0
2оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.0
2оценки
5 0
4 2
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Рецензии на книги — Алексей Зарицкий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

31 мая 2020 г. 14:45

152

4

Кніга ўтрымлівае цікавыя ўспаміны пра Змітрака Астапенку, Юлія Таўбіна, Аркадзя Куляшова, Кузьму Чорнага... З Куляшовым Зарыцкі сябраваў амаль праз усё жыццё. Ва ўспамінах шмат біяграфічных падрабязнасцяў, напрыклад, пра тое, што ў 30-х гадах камсамольскі сход Саюза пісьменнікаў патрабаваў, каб ён развёўся з жонкай, бо нехта напісаў данос, нібыта бацька Аксаны ўцёк у буржуазную Польшчу. Насамрэч яе бацькі даўно не было на гэтым свеце. Неяк удалося гэта давесці. І яшчэ цікавостка. Сям'ю Куляшова выратаваў напачатку вайны Алесь Кучар, які ўгаварыў свайго начальніка падчас эвакуацыі групы кіруючых камсамолькіх работнікаў Гомеля заехаць у Хоцімск і забраць жонку, дачку і сына Куляшова. Зарыцкі таксама тлумачыць, чаму Куляшоў быў у канфлікце з Броўкам.

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 мая 2020 г. 13:07

141

4

Гэтая кніга, здаецца, нічым не адрозніваецца ад тых дзясяткаў і сотняў зборнікаў паэзіі, якія выходзілі ў савецкай Беларусі. Ёсць тут вершы і пра Леніна, і пра Крамлёўскія куранты, і пра Красную плошчу ў Маскве. Усё як у большасці іншых тагачасных кніг. Але ёсць у зборніку два творы, якія надаюць гэтай кнізе адмысловую каштоўнасць. Гэта невялікія паэмы “Сонца скрозь лісцё” і “Далёкія маланкі”, якія аўтар у гэтым зборніку назваў вершаванымі апавяданнямі. Першая паэма прысвечана памяці мсціслаўскай тройцы паэтаў – Змітрака Астапенкі, Юлія Таўбіна і Аркадзя Куляшова. А другая - Змітраку Астапенку. Як вядома, Таўбін і Астапенка пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсіяў. А з Аркадзем Куляшовым Аляксей Зарыцкі сябраваў з самай маладосці. Дарэчы, яны былі землякамі, паходзілі з Хоцімшчыны.

У…

Развернуть