
Автор
Олег Латышонок
Алег Латышонак
4.5
4.5
7оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 4 | |
4 | 3 | |
3 | 0 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
0 |
7оценок
Олег Латышонок - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку
- 4 издания на 2 языках
-
Алег Латышонак Беласток - Полацак
ISBN: ISBN: 978-83-60456-08-8 Год издания: 2010 Издательство: Вільня: Інстытут беларусістыкі, Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе, згрупаваныя па 4-ох асноўных разьдзелах: "Пра Беласточчыну", "Пра Беларусь", "Пра беларусаў у сьвеце" і "Пра белы сьвет". Завяршаецца зборнік тэкстам "Доўгае вяртаньне ў Полацак", бо гэты горад, паводле аўтара, "па-за часам і прасторай, ён адначасова пачатак і мэта беларускага шляху". -
Олег Латышонок, Яўген Мірановіч Гісторыя Беларусі ад сярэдз...
ISBN: 978-83-60456-07-1 Год издания: 2010 Издательство: Беларускае гістарычнае таварыства Язык: Белорусский Аннотация
Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым…
-
Алег Латышонак Жаўнеры БНР
ISBN: 978-5-00076-003-1 Год издания: 2014 Издательство: Інбелкульт Язык: Белорусский Аннотация
Выданьне зьмяшчае творы вядомага беларускага гісторыка з Польшчы, у якіх разглядаюцца спробы стварэньня беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундамэнтальнай працы “Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады”, рэшту — комплекс артыкулаў пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і пра асобныя старонкі ўзброенага змаганьня беларусаў за ўласную дзяржаву. -
Алег Латышонак Нацыянальнасьць - Беларус
ISBN: 978-83-60456-06-4 Год издания: 2009 Издательство: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства Язык: Белорусский Аннотация
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (першай быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.