
Рецензии на книги — Раиса Боровикова
По популярности
13 января 2012 г. 00:08
4K
3
"Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту" — падманвае чытачоў анатацыя кнігі, у якой нават сама паслядоўнасць тэкстаў уплывае на іх успрыманне.
Аповесць Алеся Бадака "Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца" варта парэкамендаваць не толькі школьнікам і іх бацькам, а — як абавязковае чытанне — педагогам-пачаткоўцам. Так лёгка ўсё няправільна зразумець, калі настаўнік адчувае сябе няўпэўнена на пачатку прафесійнага шляху. Уласныя працоўныя клопаты засланяюць свет — і няма душэўных сіл, каб разабрацца ў сітуацыях, якія дарослым здаюцца неістотнымі, а для нейкага таварыша "сярэдняга школьнага ўзросту" складаюць невырашальную праблему. Прапусціўшы галоўнае, настаўнік пачынае бездапаможна ваяваць з сімптомамі, паўсюль падазраваць негатыў. І не заўважаць, як сімпатыя ад безнадзейнасці і…
30 ноября 2017 г. 15:02
2K
5
Раіса Баравікова – бадай на сённяшні дзень адна з самых таленавітых лірычных паэтак Беларусі. Яе можна параўнаць хіба што з Яўгеніяй Янішчыц. Але што тычыцца жаночай лірыкі кахання, то іншай падобнай паэткі ў беларускай літаратуры проста няма. Дзяўчынкай з Палесся на пачатку 60-х яна трапіла ў вірлівае літаратурнае жыццё. Вучылася ў літінстытуце ў Маскве. Працавала ў літаратурных перыёдыках. Працяглы час узначальвала часопіс «Маладосць». Такім чынам, была ў самым эпіцэнтры літаратурнага працэсу краіны. Паэтцы на свой лёс не выпадае наракаць – яе творчасць была высока ацэнена, яна атрымлівала прэстыжныя прэміі, яе зборнікі выходзілі ў палепшаным паліграфічным выкананні, ілюстрацыі да яе кніг маляваў сам Мікола Селяшчук.
Дачакалася Раіса Баравікова і кніг выбранага ў прэстыжных серыях.…
19 января 2012 г. 21:16
3K
3
Фантастычныя версіі чалавечай будучыні звычайна наднацыянальныя: аўтараў і чытачоў захапляюць новыя тэхнічныя магчымасці і парадаксальныя спосабы пабудовы грамадства. Кніга Раісы Баравіковай — гэта чарговая спроба зрабіць фантастыку нацыянальнай. Скразны герой усіх твораў біёлаг Сымон — член беларускага экіпажа астранаўтаў, а касмадром знаходзіцца пад Раўбічамі.
У кнізе пра космас адной з галоўных каштоўнасцяў з'яўляецца Беларусь і ўсё, звязанае з ёй: на чужых планетах героі, калі выпадае момант, сумуюць не па планеце Зямля, а па беларускай прыродзе, у творах ёсць сюжэтныя лініі, завязаныя на наяўнасці і значэнні льну і бульбы. Магчыма, для дарослых чытачоў гэтыя эпізоды будуць мець пэўны камічны эфект, але дзяцей захопіць займальнасць сюжэта, бо беларускасць у тэксце не навязваецца, а…
16 февраля 2020 г. 12:08
2K
1
мне не понравилась эта книга потому что : она не запоминается , она скучная , быстро надоедает и ты думаешь кабы отказаться её читать