
Автор
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч (Барыс Пятровіч Сачанка)
3.6
3.6
46оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 7 | |
4 | 21 | |
3 | 14 | |
2 | 4 | |
1 | 0 | |
без оценки |
3 |
46оценок
Лучшие книги Барыс Пятровіч
- 17 изданий на 4 языках
По популярности
-
Barys Piatrowicz Na początku była ciemność
ISBN: 978-83-64505-38-6 Год издания: 2017 Издательство: Fundacja Sąsiedzi Язык: Польский Аннотация
Żyjemy, dopóki światło w nas pokonuje mrok... Do takiej konkluzji dochodzi główny bohater tej książki, który pozostawał w nieświadomości – w mroku – prawie trzy lata i powoli wraca do życia, przypominając sobie, kim jest, skąd pochodzi i za co chciano go zabić. W Białorusi, która odzyskuje niepodległość, dokonują się wielkie przemiany... Czas spędzony w szpitalu dla psychicznie chorych na czarnobylskim Polesiu jest dla głównego bohatera czasem rekonstrukcji i namysłu, wywoływania z odmętów niepamięci skrawków dawnego życia, które sprawią, że będzie wiedział, kim jest, a raczej – kim był... To także czas, w którym zacząć musi wszystko od nowa. Losy Sławka, głównego bohatera tej powieści, to jedna wielka metafora losów wszystkich Białorusinów... Mit, tworzony przez Barysa Piatrowicza, jest zarówno uniwersalny i białoruski. Przestrzenią działania zawsze jest Białoruś, ale ta Białoruś jest postrzegana nie jako prowincja, a jako centrum, i bohater nie jest osobą marginalną, ale człowiekiem wszechświata... Barys Piatrowicz (Saczanka) – pisarz, dziennikarz, założyciel i redaktor naczelny niezależnego pisma literackiego „Dziejasłou”, działacz niezależnego ruchu, przewodniczący Związku Pisarzy Białoruskich. -
Барыс Пятровіч Наіўны дэтэктыў
Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org, Будзьма Беларусамі, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў Аннотация
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. -
Барыс Пятровіч Пуціна
ISBN: 978-985-7119-21-9 Год издания: 2015 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу “Пуціна” ўвайшлі дзве аповесці, што былі напісаныя раней, аднак дапрацоўваліся цягам гадоў і ўпершыню, пад адной вокладкай, выйшлі нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор”. Празаічны трыпціх “Стах”, датамі напісання якога пазначаныя 2002—1995, быў апублікаваны ў пачатку 1990-х гадоў у часопісе “Полымя”. Пытанні, закранутыя празаікам у творы "Стах", датычныя рэфармавання нацыянальнай свядомасці пасля 1994 года, шляхоў развіцця беларускай культуры (у прыватнасці, паступовае перамяшчэнне эстэтычных каштоўнасцяў з вёскі, адкуль чэрпалі нашыя пісьменнікі багацце народнай мовы, у горад, дзе яе носьбітамі становяцца, вывучаючы яе па кнігах і падручніках), — не страчваюць актуальнасці і цяпер. -
Барыс Пятровіч Спакушэнне
ISBN: 978-985-7057-53-5 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет кніга Барыса Пятровіча (Сачанкі) “Спакушэнне”, куды ўвайшлі выбраныя апавяданні, публікаваныя раней у зборніках “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама шэсць зусім новых твораў. -
Барыс Пятровіч Піліпікі
ISBN: 978-985-6906-19-3 Год издания: 2009 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" – карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", – як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў – у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам. -
Барыс Пятровіч Жыць не страшна. Фрэскі
ISBN: 978-985-6530-95-4 Год издания: 2008 Издательство: Мн.: Медисонт Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах -
Барыс Сачанка Выбраныя творы
ISBN: 978-985-08-2126-3 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Аннотация
У аднатомнік выбраных твораў вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Барыса Сачанкі ўвайшлі самыя значныя яго аповесці і апавяданні, прысвечаныя роднаму Палессю. У раздзеле «Эсэ, публіцыстыка» пісьменнік расказвае пра асобныя моманты літаратурнага жыцця Беларусі, пра трагічны лёс многіх беларускіх пісьменнікаў.
Дзевяноста першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». -
Барыс Пятровіч Шчасце быць
Год издания: 2004 Аннотация
Аб’емны том твораў Барыса Пятровiча "Шчасце быць…", прадстаўляе чытачу магчымасьць філязофскіх заўвагаў аўтара, якія праз мудрую назіральнасьць даюць магчымасьць зразумець многае ў гэтым сьвеце. Гэтую кнігу можна перачытваць перагортваць смакаваць не адзіна раз. Кніга ўвесь час узбагачае чытача новым беларускiм зместам, нацыянальным розумам, навукаю. Дыяпазон пісьменніка - ад бытавых замалёвак да фантасмагорыі. Некаторыя творы захапляюць і зьдзіўляюць рэалістычнасьцю, аднак нават у гэтых рэаліях фантасмагорыя не дае спакою. Як напрыклад у аповесьці “Пуцявіна”. Васьмідзесятыя гады, малады беларускі журналіст едзе на далёкія Курылы. Нічога ня выдумана, але не пакідае адчуваньне фантасмагорыі – гіганцкія ракетныя ўсталёўкі, баракі, дзе жывуць выселеныя з мацерыка прастытуткі, пасёлак з камфартабэльнымі дамамі, збудаваны сярод тайгі і так і не заселены - забыліся правесці каналізацыю. Кніга можа стаць настольнай для тых хто шукае адказы на пытаньні існаваньня, “шчасьця быць”. -
Барыс Пятровіч Фрэскі
Год издания: 1998 Аннотация
Проза Б.Пятровіча (Сачанкі) выбіваецца з агульнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Ён смела эксперыментуе, "прымушае" сваіх герояў трапляць у незвычайныя жыццёвыя сітуацыі, балансаваць на мяжы явы і сна, рэальнага і ўяўнага... -
Барыс Пятровіч Плошча
Год издания: 2010 Аннотация
"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай.