
Автор
Новинки Барыс Пятровіч
- 17 изданий на 4 языках
-
Наіўны дэтэктыў Барыс Пятровіч
Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org, Будзьма Беларусамі, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. -
...Роўна і трошкі ўправа Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-7207-93-0 Год издания: 2019 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У новую кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя Разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
Барыс Пятровіч (сапраўднае прозвішча Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе на Гомельшчыне. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у «Гомельскай праўдзе», «Звяздзе», тыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Полымя». 3 2002 года галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў», з 2011 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасце Быць», «Жыць не страшна», «Піліпікі», «Спакушэнне»і: «Спачатку была цемра» і інш. Кнігі выходзілі на шведскай, украінскай і польскай мовах. -
Ідзі адзін Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-7207-59-6 Год издания: 2019 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага... Другой «дзейнай асобай» гэтай кнігі з’яўляецца маладая дзяржава Беларусь, якой яна была ў студзені 1993 года. Такім чынам, чытачам прапануецца ўсяго адзін месяц з жыцця чалавека і краіны, якіх ужо няма. Бо час змяніў іх незваротна. -
Выбраныя творы Барыс Сачанка
ISBN: 978-985-08-2126-3 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский У аднатомнік выбраных твораў вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Барыса Сачанкі ўвайшлі самыя значныя яго аповесці і апавяданні, прысвечаныя роднаму Палессю. У раздзеле «Эсэ, публіцыстыка» пісьменнік расказвае пра асобныя моманты літаратурнага жыцця Беларусі, пра трагічны лёс многіх беларускіх пісьменнікаў.
Дзевяноста першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». -
Na początku była ciemność Barys Piatrowicz
ISBN: 978-83-64505-38-6 Год издания: 2017 Издательство: Fundacja Sąsiedzi Язык: Польский Żyjemy, dopóki światło w nas pokonuje mrok... Do takiej konkluzji dochodzi główny bohater tej książki, który pozostawał w nieświadomości – w mroku – prawie trzy lata i powoli wraca do życia, przypominając sobie, kim jest, skąd pochodzi i za co chciano go zabić. W Białorusi, która odzyskuje niepodległość, dokonują się wielkie przemiany... Czas spędzony w szpitalu dla psychicznie chorych na czarnobylskim Polesiu jest dla głównego bohatera czasem rekonstrukcji i namysłu, wywoływania z odmętów niepamięci skrawków dawnego życia, które sprawią, że będzie wiedział, kim jest, a raczej – kim był... To także czas, w którym zacząć musi wszystko od nowa. Losy Sławka, głównego bohatera tej powieści, to jedna wielka metafora losów wszystkich Białorusinów... Mit, tworzony przez Barysa Piatrowicza, jest zarówno uniwersalny i białoruski. Przestrzenią działania zawsze jest Białoruś, ale ta Białoruś jest postrzegana nie jako prowincja, a jako centrum, i bohater nie jest osobą marginalną, ale człowiekiem wszechświata... Barys Piatrowicz (Saczanka) – pisarz, dziennikarz, założyciel i redaktor naczelny niezależnego pisma literackiego „Dziejasłou”, działacz niezależnego ruchu, przewodniczący Związku Pisarzy Białoruskich. -
Пуціна Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-7119-21-9 Год издания: 2015 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У кнігу “Пуціна” ўвайшлі дзве аповесці, што былі напісаныя раней, аднак дапрацоўваліся цягам гадоў і ўпершыню, пад адной вокладкай, выйшлі нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор”. Празаічны трыпціх “Стах”, датамі напісання якога пазначаныя 2002—1995, быў апублікаваны ў пачатку 1990-х гадоў у часопісе “Полымя”. Пытанні, закранутыя празаікам у творы "Стах", датычныя рэфармавання нацыянальнай свядомасці пасля 1994 года, шляхоў развіцця беларускай культуры (у прыватнасці, паступовае перамяшчэнне эстэтычных каштоўнасцяў з вёскі, адкуль чэрпалі нашыя пісьменнікі багацце народнай мовы, у горад, дзе яе носьбітамі становяцца, вывучаючы яе па кнігах і падручніках), — не страчваюць актуальнасці і цяпер. -
Спачатку была цемра Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-7057-97-9 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. -
Спакушэнне Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-7057-53-5 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет кніга Барыса Пятровіча (Сачанкі) “Спакушэнне”, куды ўвайшлі выбраныя апавяданні, публікаваныя раней у зборніках “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама шэсць зусім новых твораў. -
Спачатку была цемра Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-7057-97-9 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Язык: Украинский -
Плошча Барыс Пятровіч
Год издания: 2010 "Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. -
Піліпікі Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-6906-19-3 Год издания: 2009 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" – карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", – як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў – у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам. -
Жыць не страшна. Фрэскі Барыс Пятровіч
ISBN: 978-985-6530-95-4 Год издания: 2008 Издательство: Мн.: Медисонт Язык: Белорусский У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах -
Шчасце быць Барыс Пятровіч
Год издания: 2004 Аб’емны том твораў Барыса Пятровiча "Шчасце быць…", прадстаўляе чытачу магчымасьць філязофскіх заўвагаў аўтара, якія праз мудрую назіральнасьць даюць магчымасьць зразумець многае ў гэтым сьвеце. Гэтую кнігу можна перачытваць перагортваць смакаваць не адзіна раз. Кніга ўвесь час узбагачае чытача новым беларускiм зместам, нацыянальным розумам, навукаю. Дыяпазон пісьменніка - ад бытавых замалёвак да фантасмагорыі. Некаторыя творы захапляюць і зьдзіўляюць рэалістычнасьцю, аднак нават у гэтых рэаліях фантасмагорыя не дае спакою. Як напрыклад у аповесьці “Пуцявіна”. Васьмідзесятыя гады, малады беларускі журналіст едзе на далёкія Курылы. Нічога ня выдумана, але не пакідае адчуваньне фантасмагорыі – гіганцкія ракетныя ўсталёўкі, баракі, дзе жывуць выселеныя з мацерыка прастытуткі, пасёлак з камфартабэльнымі дамамі, збудаваны сярод тайгі і так і не заселены - забыліся правесці каналізацыю. Кніга можа стаць настольнай для тых хто шукае адказы на пытаньні існаваньня, “шчасьця быць”. -
Фрэскі Барыс Пятровіч
Год издания: 1998 Проза Б.Пятровіча (Сачанкі) выбіваецца з агульнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Ён смела эксперыментуе, "прымушае" сваіх герояў трапляць у незвычайныя жыццёвыя сітуацыі, балансаваць на мяжы явы і сна, рэальнага і ўяўнага... -
Сон між пачвар Барыс Пятровіч
ISBN: 5-340 01305-7 Год издания: 1994 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский «Сон між пачвар» - зборнік апавяданняў Барыса Пятровіча (Сачанкі), чытаючы якія часам задумоўваешся, ці такое магло здарыцца насамрэч, ці гэта толькі фантазія аўтара. Героі апавяданняў – людзі, паводзіны якіх вельмі неардынарныя, часам проста нерацыянальныя, або нават абсурдныя. Многія апавяданні патрабуць неаднаразовага прачытання. Аўтар вельмі старанна аналізуе і паводзіны сваіх герояў, але перадусім стараецца зразумець іх філасофію, знайсці тлумачэнне іх захаванням. Апавяданні, якія увашлі ў зборнік, сабраны ў некалькі «нізак»: «Так не бывае», «Настроі», «Згадкі» і «Шызы». Апошні твор, які увайшоў у нізку «Шызы», - Мроі, складаецца з версіяў, якіх ёсць столькі, колькі літар у алфавіце, а тым, якім літар не хапіла, пазначаны лічбамі. Кожная «Версія» - плён пільнага назірання за людзьмі, за іх захаваннем, за жыццём.