
Автор
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч (Барыс Пятровіч Сачанка)
3.6
3.6
46оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 7 | |
4 | 21 | |
3 | 14 | |
2 | 4 | |
1 | 0 | |
без оценки |
3 |
46оценок
Новинки Барыс Пятровіч
- 17 изданий на 4 языках
-
Барыс Пятровіч Наіўны дэтэктыў
Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org, Будзьма Беларусамі, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў Аннотация
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. -
Барыс Пятровіч ...Роўна і трошкі ўправа
ISBN: 978-985-7207-93-0 Год издания: 2019 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У новую кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя Разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
Барыс Пятровіч (сапраўднае прозвішча Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе на Гомельшчыне. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у «Гомельскай праўдзе», «Звяздзе», тыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Полымя». 3 2002 года галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў», з 2011 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасце Быць», «Жыць не страшна», «Піліпікі», «Спакушэнне»і: «Спачатку была цемра» і інш. Кнігі выходзілі на шведскай, украінскай і польскай мовах. -
Барыс Пятровіч Ідзі адзін
ISBN: 978-985-7207-59-6 Год издания: 2019 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага... Другой «дзейнай асобай» гэтай кнігі з’яўляецца маладая дзяржава Беларусь, якой яна была ў студзені 1993 года. Такім чынам, чытачам прапануецца ўсяго адзін месяц з жыцця чалавека і краіны, якіх ужо няма. Бо час змяніў іх незваротна. -
Барыс Сачанка Выбраныя творы
ISBN: 978-985-08-2126-3 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Аннотация
У аднатомнік выбраных твораў вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Барыса Сачанкі ўвайшлі самыя значныя яго аповесці і апавяданні, прысвечаныя роднаму Палессю. У раздзеле «Эсэ, публіцыстыка» пісьменнік расказвае пра асобныя моманты літаратурнага жыцця Беларусі, пра трагічны лёс многіх беларускіх пісьменнікаў.
Дзевяноста першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». -
Barys Piatrowicz Na początku była ciemność
ISBN: 978-83-64505-38-6 Год издания: 2017 Издательство: Fundacja Sąsiedzi Язык: Польский Аннотация
Żyjemy, dopóki światło w nas pokonuje mrok... Do takiej konkluzji dochodzi główny bohater tej książki, który pozostawał w nieświadomości – w mroku – prawie trzy lata i powoli wraca do życia, przypominając sobie, kim jest, skąd pochodzi i za co chciano go zabić. W Białorusi, która odzyskuje niepodległość, dokonują się wielkie przemiany... Czas spędzony w szpitalu dla psychicznie chorych na czarnobylskim Polesiu jest dla głównego bohatera czasem rekonstrukcji i namysłu, wywoływania z odmętów niepamięci skrawków dawnego życia, które sprawią, że będzie wiedział, kim jest, a raczej – kim był... To także czas, w którym zacząć musi wszystko od nowa. Losy Sławka, głównego bohatera tej powieści, to jedna wielka metafora losów wszystkich Białorusinów... Mit, tworzony przez Barysa Piatrowicza, jest zarówno uniwersalny i białoruski. Przestrzenią działania zawsze jest Białoruś, ale ta Białoruś jest postrzegana nie jako prowincja, a jako centrum, i bohater nie jest osobą marginalną, ale człowiekiem wszechświata... Barys Piatrowicz (Saczanka) – pisarz, dziennikarz, założyciel i redaktor naczelny niezależnego pisma literackiego „Dziejasłou”, działacz niezależnego ruchu, przewodniczący Związku Pisarzy Białoruskich. -
Барыс Пятровіч Пуціна
ISBN: 978-985-7119-21-9 Год издания: 2015 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу “Пуціна” ўвайшлі дзве аповесці, што былі напісаныя раней, аднак дапрацоўваліся цягам гадоў і ўпершыню, пад адной вокладкай, выйшлі нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор”. Празаічны трыпціх “Стах”, датамі напісання якога пазначаныя 2002—1995, быў апублікаваны ў пачатку 1990-х гадоў у часопісе “Полымя”. Пытанні, закранутыя празаікам у творы "Стах", датычныя рэфармавання нацыянальнай свядомасці пасля 1994 года, шляхоў развіцця беларускай культуры (у прыватнасці, паступовае перамяшчэнне эстэтычных каштоўнасцяў з вёскі, адкуль чэрпалі нашыя пісьменнікі багацце народнай мовы, у горад, дзе яе носьбітамі становяцца, вывучаючы яе па кнігах і падручніках), — не страчваюць актуальнасці і цяпер. -
Барыс Пятровіч Спачатку была цемра
ISBN: 978-985-7057-97-9 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Аннотация
Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. -
Барыс Пятровіч Спакушэнне
ISBN: 978-985-7057-53-5 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет кніга Барыса Пятровіча (Сачанкі) “Спакушэнне”, куды ўвайшлі выбраныя апавяданні, публікаваныя раней у зборніках “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама шэсць зусім новых твораў. -
Барыс Пятровіч Спачатку была цемра
ISBN: 978-985-7057-97-9 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Язык: Украинский -
Барыс Пятровіч Плошча
Год издания: 2010 Аннотация
"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай.