Автор
Наталка Харытанюк

Наталка Харытанюк

  • 4 книги
  • 3 подписчика
  • 26 читателей
3.7
32оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.7
32оценки
5 10
4 10
3 7
2 3
1 2
без
оценки
2

Рецензии на книги — Наталка Харытанюк

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

8 июля 2019 г. 17:22

217

5

Адна з найлепшых дзіцячых кніг, прачытаных за апошні час! Калі вы даўно ведаеце і любіце ілюстрацыі Волі Кузьміч (animatarka), то вельмі раю гэтую кнігу, нягледзячы на тое, што яна дзіцячая. Наталка Харытанюк стварыла такі цудоўны тэкст, з якога будуць смяяцца і дарослыя. Падзеі кнігі адбываюцца ў Берасці, на самай яго ўскраіне, у мікрараёне Адамкова, які паўстаў на месцы аднайменнага фальварка. Там жывуць брат з сястрой, Кастусь і Наталка. Вобразы герояў аўтарка спісвала з сябе і свайго брата, а двор, дзе жывуць героі, — з уласнага двара, у якім правяла дзяцінства. Гэта цудоўная і светлая гісторыя пра самых звычайных дзяцей, якія ў простым і паўсядзённым бачаць незвычайнае, умеюць ствараць свае светы і марыць. А яшчэ бясконца трапляюць у смешныя і вясёлыя сітуацыі. Кніга сапраўды…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

15 ноября 2017 г. 00:28

135

4

Каб адразу выклікаць цікавасць да кнігі, скажу, што “Смерць лесбіянкі” – гэта раман-дэтэктыў, падзеі ў якім адбываюцца ў Полацку, дакладней у мурах былога езуіцкага калегіюма, дзе цяпер месціцца гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага ўніверсітэта. У Полацак прыязджаюць маладыя літаратары, фіналісты літаратурнага конкурсу, і сябры журы, якія павінны вызначыць пераможцу. Галоўная гераіня раману, каб схавацца ад праклёну, напярэдадні Новага году ўцякае ў Полацак да цёткі - дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта. І тут яна робіцца сведкай трагічнай смерці сябра журы - феменісткі Ганны Куліч.

Кніга гэтая, канешне, не зусім дэтэктыў. Дакладней гэта містычны раман пра лёс, забабоны і пошукі сябе. Галоўная гераіня нарадзілася ў Берасці, там яна далучылася да беларускага руху і пачала сваё…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

15 ноября 2017 г. 21:53

118

5

Бадай гэта быў самы ўдалы дэбют у беларускай літаратуры за апошнія 10 гадаў. Кніга Наталкі Харытанюк «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» здзівіла літаратуразнаўцаў і аматараў прыгожага пісьменства і сваёй мастацкай дасканаласцю, і сваім зместам. Адзначэнне кнігі літаратурнай прэміяй «Дэбют» не выклікала ні ў кога пярэчання. Усе пагадзіліся, што ўзнагароду Наталка атрымала заслужана.

Адметнасцю яе прозы з'яўляецца стыль, які можна ўмоўна назваць інтэлектуальным. Гэта калі тэкст паўстае як рэфлексія на прачытаныя іншыя тэксты. З кнігі бачна, што Наталка вельмі абазнаная ў сусветнай літаратуры. Бадай у кожным са сваіх апавяданняў яна цытуе славутых майстроў слова, а некалькі апавяданняў ўвогуле прысвечаны пісьменнікам – турэцкаму празаіку Памуку і астрыйскаму паэту Рыльке. Некаторыя…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

17 июня 2014 г. 13:48

71

3

Новая книга Наталки Харытанюк “Смерць лесбіянкі” сразу обращает на себя внимание, благодаря оригинальному по меркам белорусской литературы названию. Из аннотации мы узнаем, что книга эта – метафизический детектив (чтобы не означало это словосочетание).

Скажу сразу, что затравка у книги оказалась очень интересное – проклятие, сила власти над людьми, убийство лесбиянки. Есть круг подозреваемых, которые находятся в одном месте. Все подозреваемые – личности полностью разные, если не сказать враждебные по отношению друг к другу: феминистка, поэтесса-католичка, писательница-язычница, автор детективов и т.д. И прочитав до момента убийства внутренне ожидаешь, что перед тобой развернется настоящая детективная история в духе Агаты Кристи.

К слову сказать, тут и вправду есть что-то от Агаты Кристи –…

Развернуть

17 января 2023 г. 19:23

74

3.5

BY Чаму я наогул узяўся за гэтую кнігу? Па-першае, надзвычайна клікбейтная для беларускай літаратуры назва. Нават, правакатыўная. Па-другое, неаднаслойная і неаднасэнсоўная вокладка. З першага погляду незразумела, што ж намалявана, а з другога погляду зразумела, што не тое, што з першага ))) Дарэчы, гэта адчуванне цалкам адпаведна тэксту. Па-трэцяе, і, мабыць, галоўнае - першы сказ: "Дарога ў Полацак была цёмная ад гонкіх чорных ялін". Я пажыў шмат дзе, але радзімай лічу менавіта гэты горад. Чаго чакаў? Магчыма, "павестачкі". Штосьці пра тое, як цяжка нетакім у Беларусі, што нейкая лесбіянка нават вырашыла павесіцца (анатацыі я не чытаў). Абсалютна не мая тэма, але цікаўнасць да кніжкі ўжо распалілася. Вырашыў: пачну, а там, калі што не так, - кіну. Што атрымаў. Спачатку падалося, што…

Развернуть

24 апреля 2016 г. 23:05

83

2

Калi б можна было, я б аддала гэтую кнiгу аўтару назад, дзеля таго, каб тая перапiсала другую частку нармальна, а не так, як ёсць зараз. Таму што першыя старонак 90 - вельмi добра было, а потым здарылася штосьцi... I ў вынiку гэтага чагосьцi чытаць далей было цяжка, таму шта аўтара панёсла ў невядома што - лабiрынт з мiстыкi, сноў, фiласофii, ўспамiнаў i рэтраспектыў. I гэта ўсё было так памяшанa памiж сабой, што вельмi цяжка было зразумець, што гэта вогуле было i што адбываецца зараз. Шкада, карацей кажучы, што першая частка так папсавана другой.

2 января 2015 г. 16:49

83

1

Кніга амерзіцільна. Перагружаная дробнымі дэталямі і сюжэтамі, якія ніяк не раскрываюцца. З недалюбленай гераіняй. Банальны фінал. Так званы "раман" на цэлых 155 старонак, дзе кожнаятрэцяя пустая, са здаравенным шрыфтам і з інтэрваламі дарэмнае марнаванне грошаў і часу. фуфуфу

ranica_t

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 апреля 2021 г. 13:10

98

5

Кніга, дзе дзеянне ідзе ў Брэсце! Ды й якая яшчэ! Цудоўны цуд Цікавыя прыгоды браціка і сястры і перажыванні, якія знаёмыя ледзь не кожнаму малечы. Мае дзяўчынкі слухалі кнігу з захапленнем і з вялізнай цікавасцю разглядвалі малюнкі нашай мастачкі. Цешуся, што гэтую кніжку можна ўзяць у мясцовай бібліятэцы :)