Автор
Александр Карлюкевич

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч

  • 21 книга
  • 6 читателей
3.4
11оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.4
11оценок
5 2
4 3
3 4
2 1
1 1
без
оценки
0

Лучшие книги Александра Николаевича Карлюкевича

  • Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў Алесь Карлюкевіч
    ISBN: 978-985-575-098-8
    Год издания: 2016
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Казка “Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў” пазнаёміць чытачоў з новымі незвычайнымі прыгодамі добрага, смелага і знаходлівага Шубуршуна – няўрымслівага героя і заўзятага падарожніка, які пакрыўдзіўся на сваю сяброўку Вераніку і ўцёк ад яе ў небяспечную вандроўку да родных лесу і рэчкі, да таго месца, адкуль пайшоў у вялікі свет.

    На гэтым шляху яму давялося трапіць у мурашнік і пазнаёміцца з яго руплівымі жыхарамі, набрацца жыццёвай мудрасці ад мурашынай бабулі Соф’і і даведацца ад яе пра таямніцу Чарадзейнай Пясчынкі, паблукаць па цёмным лабірынце і праявіць кемлівасць, шукаючы адказы на закавырыстыя загадкі… А самае галоўнае – Шубуршун не застаўся абыякавым да чужой бяды і адклаў убок сваю мару пра вялікае падарожжа, каб дапамагчы журботным мурашам-чужынцам. Бо толькі ён, дзякуючы сваім багатым ведам, мог падказаць ім правільную дарогу і стаць надзейным правадніком…
  • Пригоди Шубуршуна Александр Карлюкевич
    ISBN: 9786176050162
    Год издания: 2014
    Издательство: Ярославів вал
    Язык: Украинский
    Хто такий Шубуршун і куди він подорожує? До Африки, до Індії, до Канади? Яка річка для нього манливіша - лаоський Конг чи білоруська Свіслоч? Що ховають в собі таємниці старої Софії? І нарешті - про що мріє Шубуршун?

    Відповіді на ці питання ти неодмінно знайдеш на сторінках цієї чудової книжки.
  • Сцежкамi Iгуменшчыны Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-985-01-0810-4
    Год издания: 2008
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский
    Ігуменскі павет - адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка, якая на працягу болей як стагоддзя аб'ядноўвала шэраг сучасных раёнаў Міншчыны: Пухавіцкі, Чэрвеньскі, Бярэзінскі, Уздзенскі, Старадарожскі.
  • І векавечны толькі край... Александр Карлюкевич
    ISBN: 985-07-0200-1
    Год издания: 2000
    Издательство: Полымя
    Язык: Белорусский
    На падставе дакументальных крыніц і малавядомых даследаванняў аўтар расказвае пра ўраджэнцаў Беларусі, якія сваімі справамі, самаахвярнай працай, высокім талентам услаўлялі не толькі Айчыну, але і суседнія, і нават далёкія краіны.
  • Зорны шлях белых гарлачыкаў Алесь Карлюкевіч
    ISBN: 978-985-02-1204-7
    Год издания: 2010
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожнічаць — па Беларусі і ўвогуле па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх, патрэбны... так, патрэбны веды. I не толькі геаграфіі, але і гісторыі, фальклору ды нават дакладных навук. Каб пераканацца ў гэтым, запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі «Зорны шлях белых гарлачыкаў».
  • Блонь Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-985-6783-46-6
    Год издания: 2007
    Издательство: Змітра Коласа
    Язык: Белорусский
  • Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-985-6941-17-0
    Год издания: 2010
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский
    З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных розным куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў "Радзімазнаўства…" і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.
  • Белка пишет сочинение Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-9-85556-016-7
    Год издания: 2012
    Издательство: Лiтаратура i Мастацтва
    Язык: Русский
    Герои сказок Алеся Карлюкевича очень любят путешествовать - по Беларуси и вообще по миру. Но иногда случается, что в своих путешествиях попадают в разные невероятные истории. Чтобы выпутаться из них, нужны... да, нужны знания по географии, истории, фольклору и даже точным наукам. Чтобы убедиться в этом, приглашаем вас в сказочное путешествие по страницам книги.
  • Старонкі віцебскага краязнаўства. Нарысы, эсэ, гутаркі Александр Карлюкевич
    ISBN: 9789855755440
    Год издания: 2024
    Издательство: Выдавецкі дом "Звязда"
    Язык: Белорусский
    З кнігай краязнаўчых нарысаў, эсэ, гутарак, прысвечаных Віцебшчыне і яе ўраджэнцам, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках гэтага краю і замежжа, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў кнігі і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх апавядаецца ўпершыню.
  • Сляды волатаў Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-985-19-7716-7
    Год издания: 2024
    Издательство: Аверсэв
    Язык: Белорусский
    Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» змяшчае творы ў жанры анімалістыкі. Невялікія апавяданні сучасных пісьменнікаў-прыродазнаўцаў дазволяць чытачу зазірнуць у самыя розныя куты роднай прыроды, падгледзець жыццё звяроў і птушак. Кніга нагадвае, што людзі адказныя за захаванне прыгажосці нашай планеты для будучых пакаленняў.
    Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
  • Адзінота горных вышынь Ду Фу
    Год издания: 2014
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Ду Фу (712—770) — паэт, які нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Ужо ў сямігадовым узросце прыдумваў вершы. Яго літаратурныя пазнанні былі надзвычай шырокія, шматабсяжныя. Пакінуўшы родны дом, ажыццявіў два вялікія падарожжы па краіне. Жыў у сталіцах Танскай імперыі Лаяне і Чаньяні. Сябраваў з Лі Бо. У адрозненне ад Лі Бо марыў пра дзяржаўную службу, меркаваў, што праз яе зможа прынесці карысць сваёй Айчыне. Аднак заўжды яго спробы прайсці праз сіта дзяржаўных экзаменаў заканчваліся з-за інтрыг карумпіраваных чыноўнікаў, якія акружалі трон. Сям’я Ду Фу цярпела нястачы, сын памёр ад голаду, а сам Ду Фу захварэў на ліхаманку і сухоты. У час мяцяжу Ань Лу-шаня Ду Фу быў захоплены ў палон і адвезены ў Чаньян, адкуль уцёк праз два гады. Гэтым разам яму ўдалося атрымаць пасаду пры двары. Але ўсё адно яго дзейнасць не знайшла падтрымкі наверсе. Калі двор вярнуўся ў вызваленую сталіцу, Ду Фу патрапляе ў няміласць да імператара і адпраўляецца на нязначную пасаду ў правінцыю, праз год падае ў адстаўку. У вершах Ду Фу — адлюстраванне яго трагічнага лёсу.
  • Знічкі Айчыны Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-985-6720-34-8
    Год издания: 2008
    Язык: Белорусский
    Імя калекцыянера У. Ліхадзедава сёння добра вядома гісторыкам і знаўцам мінулага сваёй Айчыны. Чарговая кніга – знаёмства з новымі знаходкамі і адкрыццямі збіральніка паштовак векавое даўніны.

    Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Але характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў літаратар і краязнавец А. Карлюкевіч, з добрым веданнем гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі і іншых сумежных галін нашай культуры, цікава і захапляльна расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.
  • Братэрства Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-985-575-013-1
    Издательство: Электронная книгарня
    Язык: Белорусский
    У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
    Для шырокага кола чытачоў.
  • Вазьмі сваю свяцільню (сборник) Ягор Жукоўскі
    ISBN: 978-985-19-8386-1
    Год издания: 2025
    Издательство: Аверсэв
    Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала апавяданні маладых пісьменнікаў. Невялікія творы спалучаюць традыцыйны жанр з новымі нечаканымі формамі самавыяўлення — кожны аўтар дэманструе свой унікальны погляд на сучаснасць. Апавяданні ў прафесійным агучванні можна праслухаць з дапамогай QR-кодаў.

    Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
  • Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы Александр Карлюкевич
    ISBN: 978-985-705-99-80
    Издательство: Электронная книгарня
    Язык: Белорусский
    3 кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці.
    Ёсць сярод герояў «Старонак радзімазнаўства» і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.
  • Бацькі заўседы добрыя Александр Карлюкевич
    ISBN: 9789855752739
    Год издания: 2021
    Издательство: Звязда
    Дзяцінства — гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку апавяданняў А. Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. Што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці ёсць месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер — гэта які? Якія правы ў чарапахі? І ці заўсёды бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць у кнізе.
  • Вазьмі сваю свяцільню Александр Карлюкевич
    Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала апавяданні маладых пісьменнікаў. Невялікія творы спалучаюць традыцыйны жанр з новымі нечаканымі формамі самавыяўлення – кожны аўтар дэманструе свой унікальны погляд на сучаснасць.
    Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.