Автор
Ганна Янкута

Ганна Валер’еўна Янкута

  • 8 книг
  • 2 подписчика
  • 47 читателей
4.3
81оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
81оценка
5 45
4 31
3 3
2 2
1 0
без
оценки
7

Лучшие книги Ганны Валер’еўны Янкута

  • Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў Ганна Янкута
    ISBN: 978-985-7165-71-1
    Год издания: 2018
    Издательство: Янушкевіч
    Язык: Белорусский

    Кніга Ганны Янкуты з ілюстрацыямі Ліліі Давыдоўскай. Падзеі адбываюцца ў сучасным сапраўдным Мінску! Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі - прывідамі, вераб'ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.

  • Кот Шпрот і зніклы мышамабіль Ганна Янкута
    ISBN: 9789857210398
    Год издания: 2020
    Издательство: Выдавецтва "Янушкевіч"
    Язык: Белорусский
    Пасля доўгай зімы кот Шпрот, які любіць часам уцячы ноччу з дому і пагуляць па Мінску, разам з прывідамі Марай і Жан-Жахам выбіраецца на прагулку ў Батанічны сад. І, вядома, там іх чакае таямніца, якую трэба разгадаць. Разам з трыма мышамі-вынаходніцамі і хлопчыкам Алесем кот і прывіды пачынаюць новае расследаванне.
  • Кот Шпрот і вежавы гадзіннік Ганна Янкута
    Год издания: 2021
    Издательство: WerMik Studio & Беларускі ПЭН
    Язык: Белорусский
    У ваколіцах завулка Калініна дзеецца нешта незразумелае. Чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні? Хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха? І чаму ў горадзе пахне грыбамі? Калі загадак робіцца занадта шмат, кату Шпроту і яго сябрам, прывідам Мары, Жан-Жаху і Зязюлі, застаецца толькі адно – выправіцца на пошукі разгадак. І яны прыводзяць іх да вежы гадзіннікавага завода.

    Рэдактар – Уладзь Лянкевіч.
    Чытае Мікалай Стонька.
    Гукарэжысёр – Мікалай Панцыльюш / Mikołaj Poncyljusz.
    Музыка – Аляксей Варсоба / Alexey Vorsoba, Мікалай Панцыльюш / Mikołaj Poncyljusz, Рэй Дыкаты / Ray Dickaty, Джон Корнэл / John Cornell, Дамінік Макжэўскі / Dominik Mokrzewski.
    Аўтарка вокладкі – Лілія Давыдоўская.

    Кніга напісаная ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры «Gaude Polonia» / Książka została napisana w ramach Programu Stypendialnego Ministra Kultury «Gaude Polonia».
  • Марта i яе мара пра снег Ганна Янкута
    ISBN: 9789851547520
    Год издания: 2020
    Издательство: Папуры
    Язык: Белорусский
    Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ — толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні — прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды.
  • Геалогія Ганна Янкута
    ISBN: 978-985-23-0184-8
    Год издания: 2022
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
    Зборнік вершаў Ганны Янкута - гэта спроба адмовіцца ад антрапацэнтрызму ва ўспрыманні свету і паглядзець на яго як на сукупнасць працэсаў, якія пачаліся ў неймаверна далёкім мінулым і доўжацца дагэтуль, скіроўваючыся ў будучыню. Гэта спроба выхапіць імгненне і зразумець, што адбываецца з сусветам, жывой і нежывой матэрыяй у ім, а таксама з фізічным целам чалавека і яго ўсведамленнем сябе ў гэтым руху.
  • Вам дапаможа КВА Ганна Янкута
    ISBN: 9789857239634
    Год издания: 2022
    Издательство: Альтиора Форте
    Язык: Белорусский
    Казка пра клопат аб тым, якой якасці вада ў калодзежы, якую мы п'ем, аб экалагічных сістэмах ачысткі сцёкавых вод і беражлівым стаўленні да водных рэсурсаў краю.
  • Час пустазелля Ганна Янкута
    ISBN: 978-83-969297-1-6
    Год издания: 2023
    Издательство: Янушкевіч
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце.
    Ганна Янкута — беларуская пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца. Аўтарка паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама артыкулаў і эсэ. Перакладае з англійскай і польскай, пераклала на беларускую мову раманы Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць», Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», Салі Руні «Нармальныя людзі» і інш. Сярод паэтычных перакладаў — вершы Баляслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай, Эдгара По, Джона Кітса, Сары Тысдэйл і інш.
  • Канстытуцыя Ганна Янкута
    ISBN: 978-83-960735-1-8
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский
    Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяпер», каб зафіксаваць момант, які мы вымушаныя пражываць.