
Новинки Ганны Валер’еўны Янкута
- 10 изданий на 2 языках
По дате
-
Надзейны сродак ад прывідаў Ганна Янкута
ISBN: 978-3-949850-72-1 Год издания: 2025 Издательство: hochroth Minsk Язык: Белорусский -
Forfatningen Hanna Jankuta
ISBN: 9788794376440 Год издания: 2024 Издательство: Forlaget Silkefyret Язык: Датский Denne bog er på en og samme tid historien om en smuk og kompliceret verden, hvis balance vi ødelægger mere og mere, og historien om mennesket ”her og nu”, som gennemlever sin geologiske og politiske tid, sin tid under et diktatur.
Hanna Jankuta er en hviderussisk forfatter, oversætter og litteraturteoretiker. Hun er forfatter til digtprojektet Forfatning (udg. 2022), fem børnebøger, herunder serien om katten Šprot og romanen "Martha og hendes drøm om sne". Foruden bøger har hun fået publiceret talrige artikler og essays om litteratur og feminisme. -
Час пустазелля Ганна Янкута
ISBN: 978-83-969297-1-6 Год издания: 2023 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский РазвернутьГэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай…
-
Канстытуцыя Ганна Янкута
ISBN: 978-83-960735-1-8 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяпер», каб зафіксаваць момант, які мы вымушаныя пражываць. -
Геалогія Ганна Янкута
ISBN: 978-985-23-0184-8 Год издания: 2022 Издательство: Зміцер Колас Язык: Белорусский Зборнік вершаў Ганны Янкута - гэта спроба адмовіцца ад антрапацэнтрызму ва ўспрыманні свету і паглядзець на яго як на сукупнасць працэсаў, якія пачаліся ў неймаверна далёкім мінулым і доўжацца дагэтуль, скіроўваючыся ў будучыню. Гэта спроба выхапіць імгненне і зразумець, што адбываецца з сусветам, жывой і нежывой матэрыяй у ім, а таксама з фізічным целам чалавека і яго ўсведамленнем сябе ў гэтым руху. -
Вам дапаможа КВА Ганна Янкута
ISBN: 9789857239634 Год издания: 2022 Издательство: Альтиора Форте Язык: Белорусский Казка пра клопат аб тым, якой якасці вада ў калодзежы, якую мы п'ем, аб экалагічных сістэмах ачысткі сцёкавых вод і беражлівым стаўленні да водных рэсурсаў краю. -
Кот Шпрот і вежавы гадзіннік Ганна Янкута
Год издания: 2021 Издательство: WerMik Studio & Беларускі ПЭН Язык: Белорусский РазвернутьУ ваколіцах завулка Калініна дзеецца нешта незразумелае. Чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні? Хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха? І чаму ў горадзе пахне грыбамі? Калі загадак робіцца занадта шмат, кату Шпроту і яго сябрам, прывідам Мары, Жан-Жаху і Зязюлі, застаецца толькі адно – выправіцца на пошукі разгадак. І яны прыводзяць іх да вежы гадзіннікавага завода. Рэдактар – Уладзь Лянкевіч. Чытае Мікалай Стонька. Гукарэжысёр – Мікалай Панцыльюш / Mikołaj Poncyljusz. Музыка – Аляксей Варсоба / Alexey Vorsoba, Мікалай Панцыльюш / Mikołaj Poncyljusz, Рэй Дыкаты / Ray Dickaty, Джон Корнэл / John Cornell, Дамінік…
-
Марта i яе мара пра снег Ганна Янкута
ISBN: 9789851547520 Год издания: 2020 Издательство: Папуры Язык: Белорусский Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ — толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні — прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды. -
Кот Шпрот і зніклы мышамабіль Ганна Янкута
ISBN: 9789857210398 Год издания: 2020 Издательство: Выдавецтва "Янушкевіч" Язык: Белорусский Пасля доўгай зімы кот Шпрот, які любіць часам уцячы ноччу з дому і пагуляць па Мінску, разам з прывідамі Марай і Жан-Жахам выбіраецца на прагулку ў Батанічны сад. І, вядома, там іх чакае таямніца, якую трэба разгадаць. Разам з трыма мышамі-вынаходніцамі і хлопчыкам Алесем кот і прывіды пачынаюць новае расследаванне. -
Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў Ганна Янкута
ISBN: 978-985-7165-71-1 Год издания: 2018 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский Кніга Ганны Янкуты з ілюстрацыямі Ліліі Давыдоўскай. Падзеі адбываюцца ў сучасным сапраўдным Мінску!
Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі - прывідамі, вераб'ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.