Зміцер Вайцюшкевіч — об авторе
Книги
Смотреть 1Премии
Рецензии
Смотреть 126 января 2019 г. 19:10
201
3
Вось умее выдавецтва Логвінаў выдаваць стыльныя кнігі. Прыемная навобмацак вокладка, цудоўны дызайн вокладкі ад Кацярыны Пікірэні, унутры мілыя малюнкі ад Евы Гілевіч. Але гэта ўсе мае захапленні ад гэтай невялічкай кніжачкі Змітра Вайцюшкевіча. Вось не ведаю, як у вас, а ў мяне словазлучэнне “Простыя словы” асацыюецца выключна з Лявонам Вольскім. Там дзе “простыя рэчы”, а яшчэ пра “хлеб на стале і полымя ў печы” (тэкст Міхала Анемпадыстава). Таму бачыць кнігу з такой назвай аўтарства Змітра Вайцюшкевіча мне крыху нязвыкла. Але ладна, простыя дык простыя. Пад адной вокладкай Вайцюшкевіч сабраў падарожныя нататкі, якія пісаліся на працягу 2014 года. Тут разважанні пра ўсё: што бачу, тое і пішу. Асаблівых сэнсаў не шукайце, гэта хутчэй рэфлексіі творцы. Назву “Простыя словы” мела…