Вручение 2018 г.

Премия за 2017 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Полоцк, Музей белорусского книгопечатания Дата проведения: 2018 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Ганна Севярынец 4.2
Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.
Зміцер Вайцюшкевіч 0.0
Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу падарожных нататак «Простыя словы».
У чарзе на мяжы, лежачы пад зламаным аўто, у кабіне далёкасяжнай фуры Зміцер занатоўваў пра ўсё-ўсенькае: што цікавіць, непакоіць і нятхняе. Пра ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі і дыету Памідорава, пра першае каханне і вопыты ўласнага хутаранства, пра Беласточчыну і Вільню, пра светлую будучыню і цёмныя закуткі музыкантавай душы.
«Мяне здзівіла як са словаў, з размоваў пакрысе склалася невялічкая, але кніжачка, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – І для мяне гэта таксама, можа, не такі вялікі, як акіян ці Нёман, але цуд».
Леанід Дранько-Майсюк 3.5
Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць «…Натуральны, як лінія небасхілу».
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912-1995), пра той час (першая палова 1930-х галоў) калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім навадам хадзілі агенты дэфэнзівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з'яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.
Аповесць «…Натуральны, як лінія небасхілу» - вынік шматгаловай працы ў віленскіх і мінскіх архівах.
Павел Севярынец 3.8
У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.
Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.
Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.
Такім чынам, «Беларусалім» – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.
Макс Шчур 3.7
У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца 2016 года за раман «Завяршыць гештальт», увайшлі апавяданні, напісаныя ў у 2011–2017 гг., а таксама аповесць «Чалавек з футаралам».
Людміла Шчэрба 3.6
Вы атрымаеце не адну кнігу, а дзве! Гэта “раман у рамане” - адзін напісаны аўтарам, другі – героем. Прычым чытаць можна з любой часткі! Падзеі рамана ахопліваюць 1642–1654 і 2012–2014 гг.
Аматарам эстэцкіх аповедаў прапаноўваецца раман ад героя “Адзін дзень не майго жыцця” і біблейская частка. Прыхільнікам постмадэрнізму – два раманы ў адным. Ахвотнікам да любоўных гістарычных і негістарычных раманаў – “Адзін дзень не майго жыцця” і гістарычная частка. Для заўзятараў філасофскай прозы – біблейская частка і ўвесь твор цалкам. Усім даецца ўнікальная магчымасць пабываць у музеі і паглядзець на АРТаб’екты – гістарычныя і сучасныя, упершыню пададзеныя ў тэксце.