Максім Кутузаў - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку
- 2 произведения
- 3 издания на 2 языках
-
Праклён Міндоўга Максім Кутузаў
ISBN: 978-985-7210-13-8 Год издания: 2019 Издательство: Электронная книгарня У нашай гісторыі хапае таямнічых ды містычных падзей. Але калі капнуць глыбей, можна знайсці такія неверагодныя супадзенні, што падсвядома пачынаеш верыць у праклёны. Зборнік п’ес “Праклён Міндоўга” складаецца з трох твораў, прысвечаных таямнічым падзеям нашай гісторыі. Гэты містычны цыкл уключае ў сябе п’есу пра Радзіму, п’есу пра сям’ю і п’есу пра каханне ды братэрства. Кожны з трох твораў яскрава адлюстроўвае ўсю містычную трагічнасць жыцця людзей, якія калісьці стваралі нашу гісторыю, увесь цяжар іх няпростых лёсаў. -
Porta Nigra Максім Кутузаў
ISBN: 978-985-7209-48-4 Год издания: 2020 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Вы ўпэўненыя, што немагчыма пабачыць мінулае? Што некаторыя значныя гістарычныя падзеі нельга аднавіць, а ісціна гэтак і застанецца назаўжды страчанай для чалавецтва? Так меркаваў і галоўны герой Аркадзь, беларускі дактарант, які накіраваўся ў Еўропу з мэтай працягнуць сваё навучанне. Але тыя незвычайныя падзеі, якія раз-пораз адбываюцца з ім падчас падарожжа, змушаюць маладога фізіка збочыць са шляху і зазірнуць за заслону гістарычных таямніцаў. Чым гэта можа скончыцца? Здаецца, чым заўгодна. Максім Кутузаў — аўтар двух дзясяткаў публікацый у англамоўных навуковых выданнях, у 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі «Еўракон–2018» з…
-
Князь-ваўкалак Максім Кутузаў
ISBN: 978-985-7140-50-3 Год издания: 2017 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самой справе? Ці можна назваць бесклапотным жыццё, калі пагроза варожага мяча і здрадніцкага кінжала заўсёды побач? Калі нельга быць упэўненым у тым, хто з’яўляецца сябрам, а хто толькі робіць выгляд?.. Ці можна назваць прыемным жыццё, калі ты ім не валодаеш? Калі ты не можаш зрабіць ніводнага кроку без згоды тваіх дарадчыкаў? Жыццё князя можа быць і вельмі цікавым ды насычаным, калі яму пашанцавала і ён нарадзіўся ваўкалакам. У гэтым выпадку перад ім адкрываюцца зусім іншыя магчымасці. Галоўнае — ведаць, як імі скарыстацца…