xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

29 ноября 2018 г. 16:58

292

4.5

Мінулагодні пераможца ўсіх магчымых літаратурных прэмій (Прэмія Стагановічаў, Прэмія Адамовіча і Прэмія Гедройца) Зміцер Бартосік парадаваў чытачоў новай кнігай. Як і папярэдняя кніга «Быў у пана верабейка гаварушчы…» , гэта зноў выбранае з выпускаў праграм (“Вострая Брама” і “Падарожжы Свабоды” на Радыё Свабода). Як сцвярджае анатацыя, кніга ўяўляе сабой “падарожжа па забытых адрасах культуры”. Зміцер Бартосік валодае неверагодным талентам апавядальніка, а таксама інтэрв’юера, калі можна так гэта назваць. Ён можа разгаварыць чалавека, каб выцягнуць з яго цікавыя гісторыі. Успамінаю, як раскручвала бабулю на расповеды, калі ва ўніверсітэце ў нас праходзіла фальклорная практыка. Трэба было збіраць матэрыял па вёсках, сярод знаёмых ці незнаёмых людзей. Дык у мяне нават родную бабулю не атрымалася разгаварыць, а Зміцер гутарыць з абсалютна незнаёмымі людзьмі, і часам выцягвае з іх такую інфармацыю, якая ў іншым выпадку магла б проста назаўсёды згубіцца, а дзякуючы Змітру жыве.
Разам з аўтарам кнігі мы пройдземся па незаслужана забытых месцах, якія варта памятаць, каб адчуваць сваю прыналежнасць да гэтай культуры. І самае цікавае, што экскурсію па беларускай культуры для нас праводзіць чалавек, які нарадзіўся ў расійскім Рыбінску, а пазней у гомельскай школе нават быў вызвалены ад вывучэння беларускай мовы. А цяпер гэты чалавек робіць так шмат, каб мы памяталі. Вандруе ў Лондан, каб знайсці, дзе сваю кнігу выдаў Аляксандр Рыпінскі, у Грозава, каб распытаць мясцовых пра Алену Кіш, у Каралішчавічы, каб адчуць дух той эпохі, калі там віравала літаратурнае жыццё. Думаю, кніга адкрые вам шмат новых цікавых фактаў.
З мінусаў: зашмат пра алкагалізм Караткевіча. Мы ўсе ўсё разумеем, гэта сапраўды для нас нацыянальная трагедыя, але ж так было, і гэты чалавек нават нягледзячы на не самыя прыемныя абставіны змог узняць планку ў беларускай літаратуры да такіх вышынь, да якіх сучасным аўтарам яшчэ цягнуцца і цягнуцца.
Таму будзем удзячныя, што ён у нас быў. Хаця, вядома ж, гэта тая інфармацыя, якую ні ў якім выпадку не варта змоўчваць, напрыклад, не паведамляючы пра яе школьнікам на ўроках.
Увогуле гэтая кніга ўласна для мяне стала штуршком. Такім моцным і важным: адкрываць для сябе Беларусь (і не толькі яе) літаратурную. Вядома ж, я рабіла гэта і раней, калі ва ўсіх падарожжах шукала літаратурныя адрасы, ад дома Кафкі ў Празе да падмурку хаты Дуніна-Марцінкевіча ў Малой Люцінцы. Але цяпер ёсць жаданне ператварыць гэта ў нейкі больш сур’ёзны праект.
Зычу, каб і вам гэтая кніга падарыла натхненне. Натхненне пошукаў і радасць знаходак, жаданне ісці і не спыняцца, увесь час быць у руху, каб знаходзіць нешта новае, бо свет цудоўны, трэба толькі глядзець на яго праз патрэбнае чароўнае шкельца.
І як выдатна адзначыў у прадмове да кнігі Аляксандр Лукашук:

Калі не спыняцца, зямля заўсёды новая.

Комментарии

Замечательная книга.
Мне наиболее близки были главы о Короткевиче и о старом Минске.
Так случилось, что в обычном рабочем общежитии, где я жила в конце 80-х, была Гасцёýня iмя Караткевiча - литературный клуб, созданный нашим педагогом (была такая смешная должность в рабочих общежитиях).
Я застала лучшие годы гасцёýнi.
Кто только к нам не приходил. Олег Бембель (Знич), Николай Ермолович, Владимир Орлов.
Мы пили чай со Стефанией Станютой и Виктором Манаевым. Несколько раз гостями нашими были Адам Мальдис и сестра писателя Наталья Семеновна. Да, Короткевич - это наше всё...

В главе о старом Минске очень не хватает фотографий. Очень.
Моим личным открытием старого Минска был такой эпизод. В 1982-м году одна моя знакомая завела меня во двор какой-то спортшколы. Во дворе было видно, что это костел! Тот самый костел Девы Марии, который сейчас снова обрел свой прежний облик.
И контрфорсы Холодной синагоги, выступающие из обрыва земляной стены за кафе - стекляшкой я тоже помню...

Обязательно прочитаю "верабейку".

+1 29.11.18