Рецензии на книги издательства «ЮрСаПрынт»

Оценка Osman_Pasha:  5  

Бывае так, што жывеш у горадзе ў якім не мала выдатных гістарычных аб'ектаў з якімі абавязкова трэба азнаёміцца, але ні як не давядзецца іх аглeдзeць, бо навошта, часу хапае, зрабіць гэта можнa ў любы момант, напрыклад заўтра... ці лепей паслязаўтра. Так атрымалася і ў мяне з Лідай. Давялось жыць там нейкі час, а нават з замкам зняўся толькі пасля таго як адтуль з'ехаў. Таму прачытаць гэту кнігу мне было асабліва цікава.
Вандроўка пачынаецца ад Лідскага замка, расрываецца гісторыя яго заснавання ў 1323, ад гэтага года адлічваецца і гісторыя горада. Таксама ўзгадваецца альтэрнатыўны варыянт узнікненя паселішча з назвай Ліда на гэтым месцы на 200 гадоў раней. Пакружыўшы вакол замка аўтар распавядае пра іншыя гарадскія вуліцы і будынкі на іх. Толькі не ўсё так добра, болшасць гістарычных… Развернуть 

Оценка Torvald5:  5  

Вершы Алеся Чобата мне нагадваюць прозу іншага прадстаўніка Гарадзеншчыны – Віктара Шалкевіча. Адчуваецца, што гэта напісана на памежжы Беларусі і Польшчы, на памежжы двух культур і цывілізацый. А ў кнізе Чобата “Планета” гэта адчуваецца надзвычай, бо тут і перастварэнні з Чэслава Мілаша, і розныя іншыя рэмінісценцыі з польскіх творцаў, і нават вершы хрысціянскай, дакладней каталіцкай, тэматыкі. Усё гэта паказвае, што паэт Алесь Чобат развіваўся ў некалькіх літаратурных традыцыях. Увогуле ўсе гэтыя спасылкі, цытаванні, перастварэнні розных творцаў паказваюць на агульную абазнанасць, начытанасць і адукаванасць паэта. Што сёння досыць рэдкая з’ява.

Ну і яшчэ варта адзначыць, што Чобат, хоць працяглы час жыў у Гародні, усё ж паэт правінцыі, мястэчка, вёскі. Местачковае жыццё і яго людзі… Развернуть 

Оценка Torvald5:  5  

Беларускім паэтам звыкла вяртацца з мінулага. Часам – з далёкага мінулага. Як, напрыклад, вяртаўся Францішак Багушэвіч. Як вяртаўся Алесь Гарун. Або Уладзімір Жылка. Як сёння вяртаецца расстраляны ў 37-ым паэт Алесь Дудар.

Андрэй Пяткевіч вяртаецца з пачатку 90-х. Бо ў 95-ым яго ўжо не стала на гэтым свеце.

Чаму Пяткевіч не мог вярнуцца раней? Адказаць вельмі проста. Пяткевіч кантраверсійны паэт. Шмат у яго вершаў, якія не ўкладаліся ў звыклыя мінулыя рамкі дазволенага. Менавіта Пяткевіч напісаў напрыканцы 80-х - пачатку 90-х больш за ўсіх беларускіх паэтаў антысавецкіх вершаў. Прычым вельмі радыкальных і нават брутальных. Няпростыя ў яго былі адносіны з Богам, грамадствам і ўвогуле людзьмі, якія, на думку Пяткевіча, не жывуць на гэтай Зямлі так, як павінны жыць.

На каленях перад… Развернуть 

Оценка Torvald5:  4  

Гэтую кнігу можна назваць летапісам роднай вёскі аўтаркі. Наўрад ці такую кнігу напішаш толькі з уласнай памяці. Таму праца над ёй мне ўяўляецца перадусім у пошуку знікаючых у невараць мінулага гісторыяў, імёнаў, лёсаў – амаль як этнографы шукаюць старыя легенды і песні ў фальклорных экспедыцыях.

І яшчэ. Пра адну вёску, аказваецца, можна напісаць цэлую вялікую кнігу. Не ведаю, ці пра ўсіх землякоў, якія жылі ў вёсцы Шчонава на Карэліччыне ў другой палове 20 стагоддзя, напісала Альжбета Кеда ў “Шчонаўскіх абразках”, але тут сотні імёнаў, лёсаў, цікавых, вясёлых, займальным, сумных і трагічных гісторыяў.

Улічваючы тое, што аўтар кнігі жанчына, то і жаночы вобраз роднай вёскі бадай самы адметны і так бы мовіць драматургічны – ад дзіцячых гульняў, праз дзявочую маладосць да жаночых вынікаў… Развернуть