Больше рецензий

Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

1 октября 2022 г. 16:58

263

5

Бывае так, што жывеш у горадзе ў якім не мала выдатных гістарычных аб'ектаў з якімі абавязкова трэба азнаёміцца, але ні як не давядзецца іх аглeдзeць, бо навошта, часу хапае, зрабіць гэта можнa ў любы момант, напрыклад заўтра... ці лепей паслязаўтра. Так атрымалася і ў мяне з Лідай. Давялось жыць там нейкі час, а нават з замкам зняўся толькі пасля таго як адтуль з'ехаў. Таму прачытаць гэту кнігу мне было асабліва цікава.
Вандроўка пачынаецца ад Лідскага замка, расрываецца гісторыя яго заснавання ў 1323, ад гэтага года адлічваецца і гісторыя горада. Таксама ўзгадваецца альтэрнатыўны варыянт узнікненя паселішча з назвай Ліда на гэтым месцы на 200 гадоў раней. Пакружыўшы вакол замка аўтар распавядае пра іншыя гарадскія вуліцы і будынкі на іх. Толькі не ўсё так добра, болшасць гістарычных будынкаў аказалісь знішчанымі пад час пажараў у 1891 і 1941 гадах. Таму з імі атрымліваецца азнаёміцца толькі пры дапамозе архіўных звестак, а таксама старых фотаздымкаў і паштовак з выявамі горада. Толькі звесткі ў асноўным закранаюць часы расійскай імперыі, бо ранейшыя, з часоў Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага таксама знішчаны ў пажарах. Можна аддаць належнае аўтару, ён не завальвае чытача дадзенымі накшталт: пастроена ў адным годзе, рэканструявана ў другім годзе. Гэта безумоўна ў кнізе ёсць, але такія звесткі разбаўляюцца ўражаннямі простых людзей і гэта асабліва каштоўна, бо робіць гісторыі дамоў больш жывымі. Акрамя таго выкарыстоўваюцца і крымінальныя хронікі - рынак, корчмы, гатэлі, піўныя і бардэлі – гэта ўсё месцы якія так і прыцягваюць злачынцаў, а з імі і праблемы.
Цікавая прыведзеная гісторыя з мемарыяльнай дошкай Людвіку Нарбуту аднаму з лідараў паўстання 1863 года, які нарадзіўся ў Лідскім павеце і вучыўся ў Лідзе ў касцёле піяраў. Вывешанная 8.05.1938, замураваная 17.09.1939 перад прыходам саветаў. Зноў адкрытая ў 1989, гвалтоўна сарваная 17.06.1996, а з 1997 увогуле схаваная ў адным з гарадскіх касцёлаў. І яшчэ раз адкрытая 21.04.2013. Галоўнае каб зноў не надышоў час яе хаваць.
Усе главы суправаджаюць QR-коды з каардынатымі месца з якога лепей глядзець на аб'ект аб якім ідзе гаворка і з 360-градусным фота, таму, пры жаданні, можна нават дыстанцыйна знаёміцца з выбітнымі месцамі горада. Але, як напісана ў кнізе «такія збудаваннi дзеляцца з чалавекам сілай, прыгажосцю і любоўю, якiя заклалі ў іх стваральнiкi, але дзеляцца толькi з тымі, хто ўмее ўсё гэта ўбачыць…»
Кніга пакінула прыемнае пачуццё. Цікавая прыдумка з QR-кодамі, гісторыі звычайных жыхароў горада аб іх успыяцці горада, справы розных махляроў і злачынцаў таксама было цікава пачытаць. Да кнігі толькі адна прыдзірка – аўтар напісаў, што Тотэнхэм «стаў адным з самых тытулаваных на Туманным Альбіёне», толькі як вядома Тотэнхэм «лайном не быў, але і да вяршыняў не дабраўся».

o-l.jpg
03:44