Лучшая рецензия
Смотреть 2Чытала раней урыўкі, то ведала, што мне спадабаецца. Набыла папяровую кнігу. Не шкадую, хоць тыя "рэкламныя" строфы былі найбольш яркімі.
Як уласціва сучаснай паэзіі, тутака няма лінейнага сюжэту, пераважае доўгі радок, надзіва ёсць рыфма, часам выкшталцоная, даволі іроніі, гульні словаў, яркіх вобразаў, троху эротыкі ды правакацыі.
Нейкая пані-спадарычня піша сястры (сяброўцы) лісты з далёкага краю, спрабуючы яго патлумачыць - міфічную Сарматыю, дзе можна паразумецца з тутэйшымі, калі троху балакаеш на лаціне. Інтэрпрэтацый, як мае быць у сучаснай літаратуры, безліч. Калі я прымружваю вочы "рамантычна", то бачу ў апавядальніцы згубленую ў часе падарожніцу, сучасную жанчыну ў вялікакняскім кантэксце. Калі я ўглядаюся "рэалістычна", заўважаю гараджанку на мужавай вясковай радзіме.
У апісанне…