Отзывы о произведении Судный день
3 июля 2020 г. 15:41
862
4 Прысуд Вайне
“Вайна, што пазбавіла дзяцінства” – скразны матыў творчасці Віктара Казько, які застаўся сведкам тых падзей, не нашага ўжо жыцця. Аповесць “Суд у Слабадзе” не будзе выдумкай, хутчэй, мне б хацелася папрасіць Вас уявіць сябе прывідам, што назірае за сапраўднасцю таго часу. “Дзеці-донары. Людзі – вампіры” – быццам бы назва сярэднявечнай жахалкі для дарослых, у якую Вы патрапляеце, але назва, ператвораная ў жыццё і спробу зазірнуць глыбей. І пачынаецца Вашая жахалка так:
“Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца…”.
Час пасляваенны. Дзіцячы дом, дзе Колька Лецечка – падлетак, які не памятае мінулага, не шукае будучыні. Так жыве ён дзіцячым жыццём, напоўненым сонцам, каханнем, сяброўствам і …не дзіцячым адчуваннем хуткае смерці, цяжарам нязведанасці, непасрэднасці, якая, мацнейшая…