І вось толькі не трэба мяне шкадаваць, сябе шкадуйце! Калі ты жывеш у срацы і ты — чалавек з адукацыяй, пазіцыяй і гонарам, то ў сорак гадоў у цябе ёсць выбар. Ці ты робішся гаўном — адзінай субстанцыяй, якой зручна ў тым месцы, дзе ты нарадзіўся, і тады ў цябе будзе кар’ера, сімвалічны капітал і сакратарка з заўсёды гатовым да спажывання фітнес-задам. Ці ты спрабуеш заставацца чалавекам, і тады срака цябе адрынае, а ўсе навокал глядзяць на цябе як на гаўно. Бо для гаўна не гаўно — гаўно (такі вось афарызм). Можаце называць мяне kÚwn57, можаце называць мяне джанкам, але лепш, даражэнькія, на сябе паглядзіце. Хай сабе вы купілі файны від на горад з вышыні птушынага палёту, птушкай вы ад гэтага не сталі, бо тая субстанцыя, з якой вы вырабленыя, плавае, а не лятае.