Гістарычнае

3 книги

  • Будзь воля Твая Ірына Жарнасек
    Год издания: 2005
    Издательство: Pro Christo
    Язык: Белорусский

    Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – блаславёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, так і тыя людзі, што жылі альбо маглі жыць побач з імі і сталі ўдзельнікамі гэтых страшных і адначасова такіх прыгожых у сваёй ахвярнай любові і высакароднасці падзей.

  • Сімъ побѣдиши Алесь Пашкевіч
    ISBN: 978-985-7057-16-0
    Год издания: 2012
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… “Усё знікае, але нічога не змяняецца” — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.

    У кнігу ўвайшлі і выбраныя эсэ аўтара.

Оцените страницу

Ваша оценка