Комментарии к подборке Авторы без биографии

Подборка для любых авторов, у которых на сайте не заполнен профиль - ни фотографии, ни биографии, ни библиографии... Хотелось бы очень заполнить эти пробелы на нашем любимом сайте!)
Буду рада помощи в пополнении подборки, а… Развернуть 

Помощники

Пригласить помощника

На полке нет книг

Ветка комментариев


https://www.livelib.ru/author/321781

Пятро Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. Празаік, драматург, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук.
Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта ў 1981 годзе, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1984 годзе. 3 1984 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, з 1997 года — загадчык кафедры беларускай мовьі і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Дацэнт, кандыдат филалагічных навук, працуе выкладчыкам па сумяшчальніцтву на журфаку БДУ.
Аўтар зборнікаў прозы «Белы мурашнік» (1993), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), кнігі казак «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы. Вопыт сучаснага прачытання» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура XX стагоддзя і сімвалізм» (2004).
П’есы, П. Васючэнкі «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» (1993, у сааўтарстве з С. Кавалёвым), «Страшнік Гам» (1994), «Наеагодні дэтэктыў» (1995), «Новы Калабок» (1996), «Пясочны гадзіннік» (2003), «Паэт і дзяўчына» (2007) ды іншыя ставіліся ў беларускіх тэатрах, на нацыянальным радыё і тэлебачанні.
картинка zlobny_sow