Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

31 мая 2018 г. 16:28

303

4.5

Зміцер Бартосік — журналіст Радыё "Свабода", і кніга вышла ў серыі "Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзя". У гэтай кнізе сабраныя размовы з жыхарамі розных куткоў Беларусі. Але варта адзначыць, што кніга паўстала з цыклу радыёперадач "Падарожжы Свабоды", пад адной вокладкай сабраныя тэкставыя версіі выбраных выпускаў. Таму калі для поўнага пагружэння вам не хопіць кнігі, то можаце паслухаць яшчэ і радыёперадачу, каб пачуць галасы ўсіх тых, чые гісторыі расказаныя ў кнізе. Ну а для дасягнення найбольшага эфекту ўключайце яшчэ відэа на ютуб-канале Радыё Свабода і вандруйце разам з Бартосікам.
Ад некаторых гісторый кнігі валасы дыбам устаюць, ад некаторых па целе прабягаюць дрыжыкі. Гісторыі, якія дзесяцігоддзі чакалі таго, каб быць расказанымі, каб хаця б мы ведалі, што адбывалася, бо, кажуць, на памылках вучацца. І гэта вялікі талент Змітра, разгаварыць гэтых людзей. Вунь Алексіевіч за такое Нобелеўскую атрымала.
Чытайце, каб даведацца больш пра родны край. Вартую справу робіць Зміцер Бартосік. Ну а кнігу ў адкрытым доступе можна знайсці ў інтэрнэце.
картинка xbohx