Отзывы о книге Прытулак

  • Аватар пользователя
    xbohx
    23 мая 2018
    Час ідзе, а нічога не мяняецца — нібыта ідзе па коле. Яму дваццаць, ён ніколі не меў працы, хаця б неяк падобнай на нармальную, і працягваў лятаць у сваіх хлапечых марах.

    Відаць, хутка давядзецца рабіць топ сучасных твораў пра эмігрантаў, бо апошнім часам пастаянна трапляецца падобная літаратура. Такі час у Беларусі, што моладзь усё часцей марыць з'ехаць за мяжу, часам усяго толькі ў суседнюю Польшчу. Вось туды і выпраўляецца Алег, галоўны герой рамана, каб атрымаць палітычны прытулак. Паводле слоў аўтара, раман пісаўся тры гады (хаця ў канцы кнігі пазначана "верасень 2015—травень 2016"). Падзеі разгортваюцца недзе ў 2010-2011 гг. (на гэта ўказваюць згадкі некаторых асаблівасцей палітычнага жыцця Беларусі таго перыяду). Першая цытата ў пасце апісвае галоўнага героя, але гэта такі выдатны зборны вобраз вялікай часткі сучаснай моладзі. Я не кажу, што ўсе такія, але часта падобных сустракаю. 20-гадовыя маладзёны без вышэйшай адукацыі і акрэсленых планаў на жыццё. Сваё нежаданне нешта рабіць ці шукаць працу яны хаваюць пад прыгожай фармулёўкай "я шукаю сябе". Алег апынаецца ў Польшчы, падае заяву, каб атрымаць так званы "жэнеўскі пашпарт" (пашпарт бежанца) і жыве на сацыяльныя сродкі, якія яму мусяць плаціць пакуль разглядаецца яго справа. Звычайна з Беларусі збягаюць у Польшчу вучыцца (праграма Каліноўскага і іншыя спосабы), але Алег, як мы бачым, гэтым пытаннем не цікавіцца, ды і працу шукаць асабліва не плануе. Вырашаецца на пошукі ён толькі тады, калі з дома паведамляюць пра хваробу сястры, а лячэнне патрабуе вялікіх грошай. Але знаходзіць ён не самыя законныя спосабы зарабіць грошы. Тут і пачынаецца самы экшн. Такая сабе экстрэмісцкая кніжачка атрымліваецца. Здаецца, прайшло ўсяго гадоў 7, а ўжо як нейкі архаізм успрымаюцца апісанні фанатскіх сутычак, калі можна было запытваць "за каго ганяеш?" Настальгічна ўспамінаю тыя часы буйных футбольных і каляфутбольных рухаў (буйных у той ступені, наколькі гэта магчыма ў Беларусі). Але гэта не галоўнае ў кнізе. Герой спрабуе знайсці сябе, але атрымліваецца, што заблытваецца яшчэ больш. Як мяне раздражняў гэты Алег, асабліва яго інфантыльнасць і ранімасць. Разрыў з дзяўчынай ён робіць праблемай касмічнага маштабу і енчыць як дзяўчынка (няхай гэта прагучыць як сексізм, але абсалютна не мужчынскія паводзіны). У аўтара выдатна атрымалася выпісаць героя-ныціка, які з усяго робіць драму (я б не паверыла ў існаванне такога хлопца, калі б перад вачыма не мела рэальны прыклад з жыцця). Кніга чытаецца лёгка, але гэта хутчэй можна палічыць мінусам, бо яна абсалютна прахадная, экшн-баевічок як соты фарсаж ці тры ікса. Магчыма, аўтар і задумваў кнігу такой, але мне хацелася б большага развіцця героя, бо на такую тэму шмат можна напісаць. Напрыклад, Яся з "Возера Радасці" Марціновіча, якая бегае ад размеркавання з краіны ў краіну і раскрываецца перад чытачамі (іншая справа, што там Марціновіч крыху не дакруціў фінал). А Алег, відаць, не выносіць нічога са сваіх учынкаў і іх наступстваў. І развіццё яго праходзіць ад надзеі, што ў іншай краіне нешта атрымаецца, да поўнага пафігізму. Напісаны твор даволі проста, але гэта спецыфіка сюжэта, героі не інтэлектуалы, якія абмяркоўваюць метафізіку, а звычайныя пацыкі з пацанскімі праблемамі. Таму калі вам не хапае ў бел.ліце драйву і боек з мянтамі (ACAB), то кніга можа вам зайсці. Але ж мяне не надта закранулі ваяўнічыя змагары. картинка xbohx

    like8 понравилось
    175

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым