Отзывы о книге Мяжа
HershensonTendrils29 марта 2018Федарэнка - адзін з найлепшых сучасных пісьменнікаў у Беларусі. Для мяне. Гэты аўтар аднолькава таленавіта піша гістарычны раман, аповесць пра сябе альбо на выдуманы сюжэт з сучаснасці. Мяжа - раман-эсэ. Гэта еўрапейскі трэнд, які ў Беларусі рэдкасць. Федарэнка ў сваёй кнізе шмат "калупаецца" ў сабе. Выварочвае свой унутраны свет перад чытачом. Толькі робіць ён гэта цікава, па-майстэрску. Канечне, месцамі тое надакучвае. Але агульнае ўражанне не псуе. Параіў бы тым, хто не чытаў іншых кніг Федарэнкі, не пачынаць знаёмства менавіта з Мяжы. А ў цэлым кніга вартая.
5 понравилось
698

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым