Больше рецензий

22 января 2018 г. 19:04

1K

5

Кніга прысвечана пападанням аўтара ў Савецкі Саюз. Менавіта пападанням, а не прыездам. Гэта 1939, затым 1950-я, 1989/91.
Капусцінскі піша пра тое, з чым і кім сутыкаўся. а Савецкі Саюз ён пабачыў фактычна з усіх яго куткоў.
Гэта цудоўны травелог - калі чытаць як кнігу падарожніка. Гэта цудоўны рэпартаж, калі кнігу ўспрымаць як палітычны агляд рэпарцёра (а Капусцінскі наведаў дзясяткі краін менавіта па працы - як рэпарцёр польскага агенцтва навін).
Пераклад зроблены бездакорна. Пасля гэтай кнігі Салейчук пераклаў яшчэ некалькі Капусцінскага. І мова іх - на высокім узроўні. Знойдзеце гэтую кнігу, абавязкова прачытайце.