Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

13 сентября 2017 г. 13:31

178

4

У 2011 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў шведскі паэт Тумас Транстромер. У 2015 годзе яго не стала. Паэты і так не вельмі часта атрымліваюць Нобелеўскую, таму запамінаецца кожны. У 2017 годзе вершы Транстромера ўпершыню выйшлі па-беларуску асобнай кнігай.

У мяне складаныя адносіны з перакладной паэзіяй: я прачытала выдатныя пераклады Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Алесі Башарымавай, але за ўсім гэтым ледзь-ледзь для мяне праглядаўся Тумас Транстромер. Аднак, вялікі талент гэтага чалавека бачны нават за перакладамі: у вобразах, якія ён стварае сваімі вершамі, у словах, якія ён выбірае для загалоўках.
Амаль усе вершы зборніка: верлібры ці вершы ў прозе, поўныя эмоцый і пачуццяў. Мы бачым прыгожае ў будзённым, ён рассоўвае рамкі нашых светаадчуванняў і паказвае, што сусвет большы чым тое, што мы звычайна прывыклі бачыць.

А якое ж выдатнае афармленне кнігі: ад колераў да дызайну. Пад бела-блакітнай супервокладкай хаваецца лаканічная белая цвёрдая вокладка. І выдатная ідэя з выкарыстаннем аўтографа аўтара ў афармленні. Унутры таксама прыгожа падабраныя колеры, шрыфт, афармленне загалоўкаў вершаў і раздзелаў. Трымаць такую кнігу ў руках — суцэльнае эстэтычнае задавальненне. Калі б я яшчэ магла чытаць у арыгінале...

Інфа для фанатаў GoT: Транстромер нарадзіўся ў Вестэросе.
картинка xbohx

Комментарии


Вы, відаць, надта маладая :). Бо ў 1999, калі не памыляюся з годам, па-беларуску кніга Транстромера выходзіла.