Больше рецензий

23 июня 2017 г. 09:26

186

5

Я не майстра выпісываць прыгожыя рэцэнзіі. Але гэту кнігу варта не толькі каментаваць. Яе варта чытаць. Менавіта чытаць: доўга, павольна, не спяшаючыся і абдумваючы грунтоўна напісанае. Ці магу я параіць гэту кнігу? Безумоўна, толькі гэта не варыянт хуткага чытання. Тут патрэбен час і жаданне - разабрацца ў сябе і сваей краіне, у людзях, сузіраць і разважаць, і абавязкова - смакаваць. "Хвілінка" - зусім "не-прадукт", - гэта песня, сапраўднае мастацтва. Яна дорыць шчасце, сапраўды:

у сваіх пошуках шчасця мы звычайна глядзім наперад і думаем, што яно прыйдзе адтуль, а яно проста ціха ляжыць у мінулым, у тым нябачным куфэрку, які заўсёды з намі, - і чакае, калі мы будзем да яго гатовыя (с.116)

Дзякуй, шаноўны аўтар!