Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

8 декабря 2016 г. 14:19

177

4.5

Насамрэч магчыма зьбегчы куды заўгодна, але немагчыма зьбегчы ад уласнае галавы...

Для мяне Сяргей Календа ўжо даўно адзін з самых любімых сучасных аўтараў, таму што ён кожны раз захапляе мяне і бярэ за жывое. Гэтая кніга брудная, бо ў ёй шмат жоўці (у прамым сэнсе) і лаянкі, але адначасова з тым неверагодна светлая. Кніга-споведзь, кніга-малітва, кніга-крык. Крык сына, які застаўся без маці. Пакрыўджанага на ўвесь свет, але ў першую чаргу і на сябе, але ў той жа час з асэнсаваннем, што ўжо нічога нельга выправіць. Аўтабіяграфічная кніга пра сям'ю аўтара, пра хваробу ягонай маці. Слова рак гучыць як прысуд. Ты нічога не можаш зрабіць, можаш толькі назіраць, як згасае блізкі табе чалавек. Мне знаёма гэта, бо мой дзядуля памёр ад раку.

Увогуле гэтай кнізе немагчыма ставіць адзнаку, мае 4,5 — гэта выключна фармальнасць. Ды і як можна ацаніць гэту споведзь? Пісьменнік адкрыў нам сваю душу, распавёў пра рэчы, пра якія звычайна стараюцца маўчаць. Гэты момант збліжэння з чытачом вельмі важны. І хтосьці пасля гэтай кнігі можа сказаць, што не трэба было выносіць такія рэчы на суд грамадскасці, таму калі вы ханжа, то не чытайце гэтую кнігу, каб потым не абвінавачваць аўтара. А Сяргею я хачу толькі сказаць дзякуй.

Кніга невялікая па аб'ёме, але не варта чытаць яе хутка на адным дыханні. Яна павінна прайсці праз вас, каб вы, магчыма, адчулі той жа боль, які адчуваў аўтар. Для таго і існуе літаратура, каб выклікаць пачуцці.
картинка xbohx