Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

2 ноября 2016 г. 12:59

188

4

Для многіх перамога Макса Шчура ў сёлетняй прэміі Гедройца стала абсалютнай нечаканасцю, бо для іх гэта імя прагучала ўпершыню. Я ж была знаёмая з творчасцю гэтага аўтара і раней, праўда, толькі з вершамі (маю 2 папяровыя зборнікі). Гэты твор складана назваць звычайным мастацкім раманам, бо аўтар пастаянна зацягвае нас у нейкі вір разваг. Такі своеасаблівы падарожны раман з элементамі эсэ і фотаздымкамі (якія, на жаль, на кіндле мне не вельмі ўдалося разгледзець). Кампазіцыйна главы чаргуюцца: главы пра тое, як герой сустракае гасцей з Нідэрландаў, з якімі праз сервіс "Дамбартэр" памяняўся на пэўны час кватэрай, перамяжоўваюцца з главамі пра ўласна паездку ў Нідэрланды праз сервіс "Балбатранс". Калі паспрабаваць акрэсліць сюжэт, то гэты твор пра мужчыну, які вырашае выправіцца ў вандроўку з Чэхіі ў Нідэрланды, пры гэтым пастаянна разважае пра сваё мінулае, сучаснасць, пра неакрэсленую будучыню. Ён збег з Беларусі ў Чэхію, якую так і не змог цалкам адчуць сваім домам, а цяпер спрабуе завяршыць гештальт вандроўкай па Еўропе з канцавым прыпынкам "Нідэрланды". Шчур расказвае пра тое, што яму бліжэй за ўсё — пра сябе, таму гісторыя атрымліваецца шчырай і не перабольшанай.

Гэта даволі еўрапейскі раман, з якога мы можам даведацца пра некаторыя падрабязнасці з жыцця еўрапейцаў. Напрыклад, як жыхары Нідэрландаў абыходзяцца са смеццем, і што чыста там, дзе менш за ўсё сметніц. Для мяне гэты твор — нешта новае ў беларускай літаратуры, хоць у беларускай літаратурнай прасторы аўтар існуе выключна віртуальна, а ў самой Беларусі не быў ужо шмат гадоў.