Больше рецензий

elefant

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 мая 2016 г. 01:39

108

4

Імя гэтага сапраўднага культурна-асветніцкага лідэра назаўсёды ўпісана ў гісторыю нашай Радзімы. Менавіта ён – просты і сціплы, але вельмі таленавіты хлопчык, а затым і смелы адважны юнак, што не спужаўся ўзгадаць беларусам аб сваім слаўным мінулым, а яшчэ і меў нахабства марыць аб яго вяртанні – стаў сапраўдным сімвалам культурна-асветніцкага адраджэння беларусаў у першай палове 19 стагоддзя. Гэта Ян Чачот натхніў на пісьменніцкую дзейнасць свайго сябра Адама Міцкевіча, і адкрыў яго чытачам; гэта ён узвясціў Свету аб духоўным багацці простага беларуса.

На працягу ўсяго свайго дзяцінства, нягледзячы на сваё шляхецкае паходжанне, Ян не чураўся граць разам з сялянскімі дзецьмі і ўжо юнаком пазнаў багаты і чароўны свет народнага фальклора. Малому Яну часта даводзілася чуць ад сваёй маці расповеды пра дзеда-барадзеда, вядзьмарак і іншых міфалагічных істот, што зачароўвалі яго багатую фантазію. Магчыма ўжо тады маленькі Чачот вырашыў для сябе пазнаць і сабраць як мага больш гэтых “сялянскіх песен” і пазнаёміць з імі астатніх.

Ужо ў час навучання ў Наваградку Ян пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Абодва яны былі розныя, але відавочна – супрацьлегласці прыцягваюцца – гэтае сяброўства, што працягвалася ўсё жыццё – вызначыла лёс іх абодвух. Міцкевіч і Чачот будуць не толькі сябрамі, але і аднадумцамі, будуць чэрпаць ідэі дзеля сваёй творчасці адзін у аднаго. Разам уступаць у асветніцкае тварыства філаматаў, а затым і патаемнае – філарэтаў, разам будуць чакаць царскага прусуду ў турме, не разлучаць іх і тысячы кіламетраў, не скончыццца іх сяброўства і праз дзесяцігоддзі.

Чачот не толькі збіраў народныя песні, але пісаў балды, вершы і нават лібрэта да оперы, рэдагаваў вершы сябра Адама, выпускаў іх у свет. Вельмі цікавая, але слаба даследваная аказалася старонка ў жыцці Яна, звязаная з яго каханнем з Зосяй Малеўскай – каханнем вельмі прыгожым, але на жаль вырачанае. Гэтым адметна даследванне Ірыны Шумскай. Аўтар звяртае ўвагу на ролю Чачота ў жыцці многіх выдатных дзеячоў той эпохі: А. Міцкевіча, Томаша Зана, Ігната Дамейкі, Антонія Адынца і інш. Цікавым падаецца аналіз маральна-этычных поглядаў паэта і фальклрыста. Сапраўды – большасць яго думак вельмі актуальна і па сёняшчі час. Як то: вялікая роля роднай гісторыі ў фармаванні моладзі, недапушчальнасць рабавання, згубнасць дэспатычнай улады (“не могуць быць добрымі грамадзяне там, дзе кепскі ўрад, як не можа быць кепскага ўраду там, дзе ўсё робіцца згодна з пажаданнем народа”), ці кепскай звычкі часта ўжываць моцныя напоі (“гарэлка – гэта пагібель, праз яе людзі страчваюць чалавечае аблічча. Уплыў відавочны – на скуру, рост і памнажэнне дурноты чалавечай”).

“Рэалістычная скіраванасць чачотавай паэзіі, яе набліжанасць да прозы жыцця і рэгулярнае сілкаванне з вуснай народнай творчасці міжволі адасобілі аўтара ад пантэона вялікіх паэтаў”.

Але прысутнічала ў творчасці Яна Чачота на жаль і звычайная наіўнасць. Паэт і фалькларыст сапраўды верыў ва ўзаемную прыхільнасць пана і селяніна, дастаткова толькі ўпэўніць ганарыстую шляхту ў духоўным багацці сялянства і простага беларускага народа. Гэтую задачу і ставіў перад сабой Я. Чачат пры збіранні і выданні больш як тысячы песен з народнага фальклору.

І. Шумская звяртае ўвагу на тое, што найвялікшай заслугай Яна Чачота стала менавіта яго праца як фалькларыста і мовазнаўцы. Паэт марыў стварыць слоўнік беларускіх гаворак, граматыку “крывіцкага дыялекту”. З гэтай нагоды ён выдае “Слоўнік крывіцкіх словаў”, “Некаторыя крывіцкія ідыёмы…” і “Крывіцкія прыказкі і прымаўкі”. На жаль, нягледзячы на некаторыя літаратуразнаўчыя крытычныя элементы, даследванне Ірыны Шумскай у цэлым мае больш біяграфічны характар. Значную частку (чвэрць кніжкі) і без таго невялічкай брашуры складае публікацыя выбарных твораў Яна Чачота, хаця гэтыя 25% магчыма было пакінуць на больш грунтоўны аналіз творчасці, як гэта зрабіў, напрыклад, Алесь Марціновіч у даследванні жыцця і творчасці Уладзіслава Сыракомлі.

Дальше...


картинка elefant

Прочитано в рамках Книжной полки, 16 тур