Больше рецензий

5 мая 2016 г. 12:37

188

4

Неадназначныя адчуваньні. Нагадвае (высьветлілася - гэтак і ё) дзёньнікавыя запісы, часам падаецца, што аўтар штучна ўстаўляе сцэнар да фільму ці дасьледчую працу, хоць трэба прызнацца, гэтыя "адступленьні" дарэчныя. Часам бянтэжыць і "жахае" суворасьць паводзінаў героя. "Жахае" ў дзьвюхкосьсях, бо апісана гэта часам амаль іранічна (зьбіцьцё жонкі) ці ў кантэксьце з амаль процілеглым сэнсам (герой клапоціцца пра жывёлінаў, хоць у пачатку даведваемся, што ён забіў сабаку). Кніга пра супярэчлівасьць жыцьця й пачуцьцяў, што здараецца ўрэшце з кожным чалавекам.
Пераклад рэцэнзіі Душана Тарагела