Больше рецензий

shurenochka

Эксперт

Эксперт Лайвлиба и ровных швов

8 сентября 2015 г. 12:25

836

4

«Уладары Вялікага Княства»... Гэтак называлі сябе магнаты сярэдневяковай беларускай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага. Багацце і палітычная ўлада дазвалялі ім пачуваць сябе некаранаванымі ўладарамі гаспадарства, і справамі сваімі яны былі роўныя манархам.

Кніга, напэўна, не для непадрыхтаванага чытача!
Вельмі шмат дат, персаналій ды здарэнняў, бо гэта сваеасаблівы збор біяграфій " яскравых асоб, імёны якіх увайшлі ў аналы не толькі беларускай гісторыі, але і гісторый іншых еўрапейскіх краін".
Вельмі натхняльныя, кранаючыя душу словы, асабліва эмацыянальна прадмова- аж мурашы по скуры пабеглі...
Ці, напрыклад, вось такія апісанні :

Упершыню ў гісторыі Літвы з'явіўся чалавек, які, надзелены вялікай уладай, вырашаў дзяржаўныя справы не сілай, а згодай, не зброяй, а словам, не вайной, а мірам.
Мікалай Радзівіл, празваны Чорным, быў далёкі ад ідэалу, але не можа не выклікаць сімпатыю ягонае неўспрыманне насілля і жахаў вайны, ягоныя духоўныя пошукі, самаадданае служэнне Бацькаўшчыне. Трагедыя такіх людзей, як Чорны, у тым, што яны значна апярэджваюць свой час, і сучаснікі не разумеюць іх, а то і цкуюць. І непаразуменне, і няўдзячнасць, і нянавісць да сябе, і расчараванне спазнаў Чорны. Але ўсё ж ён жыў у свой час, бо менавіта такі чалавек патрэбны быў тады Літве, і калі ён з'явіўся, дык, значыць, з'явіўся своечасова.

... ствараюць сапраўднае ўражанне непаўторнай асобы ды і наўогуле наладжвае у чытача спрыяльныя адносіны да гістарычных асоб. Апісанне натхненняў, думак ды пачуццяў ,вядома, збліжае чытача і герояў, а калі гэтыя думкі аднолкавыя, то і ўвогуле робіць іх нібы сябрамі....

Але ж ўсё ж такі, твор гэты для аматараў і гісторыкаў. Іншым чытачам зданецца вялікай, нуднай, ды скучай нібы падручнік гісторыі.

Спасатели книг

Комментарии


Вялікі вам дзякуй за такі цудоўны водгук. Вельмі захацелася прачытаць яе. У сваю чаргу магу параіць вельмі добрую, на мой погляд, кнігу Среди болот и лесов - Якуб Брайцев . Набыў я яе даволі даўно, але прачытаў толькі гэтым летам. Сапраўды, такія людзі апярэджваюць свой час, і нават калі ў іх знаходзяцца аднадумцы не заўсёды ім удаецца змяніць свет вакол сябе ў лепшы бок.


Дзякуй і Вам за параду!