Больше рецензий

8 июня 2015 г. 12:58

4K

3.5

Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы!..

Ніводны Беларус не можа і не павінен забываць гэтыя радкі. Паэма "Новая зямля" - гэта квінтэссенцыя беларускай традыцыйнай культуры. Чуеш радкі апісання прыроды і пазнаеш беларускія прасторы.

Ды я душою ажываю,
Як вокам мыслі азіраю
Цябе, мой луг і бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою
Даўнейшых спраў вартаўнікамі
І ззяюць грозна жараламі.

Едучы ў машыне, слухала кнігу, а слёзы наварочваліся ад замілавання. Не важна, што з моманту напісання паэмы прайшло шмат часу, радкі Якуба Коласа будуць зразумелыя кожнаму жыхару Беларусі. Хоць ідзе размова пра часы, калі простыя людзі былі падуладныя панам, праблемы, якія раскрывае пісьменнік, знаёмы і сучанаму чалавеку. Але і не толькі праблемы. Шмат радкоў прысвечана радасным момантам з жыцця герояў: начныя пасядзелкі ля вогнішча, пакатушкі на санках, смачная ежа, святы...
P.S. Цікава, а які творы лічыцца ілюстрацыйным для іншых народаў?

Комментарии


Шаноўная Мірайда!
Сорамна прызнацца, але нядаўна на прапанову студэнткі прачытаць са сцэны верш "Спадчына" Янкі Купалы, або "Мой родны кут, як ты мне мілы..." Якуба Коласа я адказаў, што гэта папса і прапанаваў знайсці нешта больш арыгінальнае. Зразумела, я ніяк не хацеў абразіць гэтыя творы, бо яны з'яўляюцца сімвалам народа, як верш "А хто там ідзе?" напрыклад. Апраўдаюся перад самім сабой за недакладную фармулёўку сваіх думак, бо пад "папсой", вядома, меў на ўвазе папулярнасць вершасць і мноства прачытанняў іх сапраўднымі майстрамі, не паўтарыць якіх ці зрабіць па-новаму ярка складана.
З павагай. Алесь Мойскі.


Знаменитый щемящий зачин это, видимо, наследование Мицкевичу.

Gdy tu mój trup w pośrodku was zasiada,
W oczy zagląda wam i głośno gada,
Dusza w ten czas daleka, ach, daleka,
Błąka się i narzeka, ach, narzeka.

Jest u mnie kraj, ojczyzna myśli mojej,
I liczne mam serca mego rodzeństwo;
Piękniejszy kraj niż ten, co w oczach stoi,
Rodzina milsza niż całe pokrewieństwo.

Tam, wpośród prac i trosk, i wśród zabawy,
Uciekam ja. Tam siedzę pod jodłami,
Tam leżę wśród bujnej i wonnej trawy,
Tam pędzę za wróblami, motylami.

Tam widzę ją, jak z ganku biała stąpa,
Jak ku nam w las śród łąk zielonych leci,
I wpośród zbóż jak w toni wód się kąpa,
I ku nam z gór jako jutrzenka świeci.


А чаму тады ацэнка не вельмі добрая?


Зашла в комментарии, чтобы увидеть этот вопрос)) - и он тут есть)